Выпускныя вечары прайшлі ва ўстановах адукацыі Міёрскага раёна

 Сёлета з устаноў адукацыі раёна ў дарослае жыццё адправіліся 92 адзінаццацікласнікі. Здадзены экзамены, наперадзе цэнтралізаванае тэсціраванне. 10 чэрвеня прайшоў выпускны баль.

 Скончылі школу з залатымі медалямі пяцёра выпускнікоў. Гэта Арсеній Трубач з СШ № 2 імя М. Ізварына і Яўгенія Сухоўская з Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча. У Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна выхавалі траіх медалістаў: Паліну Арлоўскую, Мацвея Кураша і Данііла Астукевіча.

У выпускніцы СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Вікторыі Жук сярэбраны медаль.

 Атрымалі пасведчанні аб заканчэнні дзевяці класаў 166 вучняў, у тым ліку васьмёра – з адзнакай. Трое навучэнцаў пацвердзілі свае трывалыя веды ва Узмёнскай БШ, адзін – у СШ № 2 імя М. Ізварына, чацвёра – у СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі.

 ДАРЭЧЫ

Летась 87 выпускнікоў на Міёршчыне атрымалі атэстаты аб заканчэнні сярэдняй школы. Залатых медалістаў было чацвёра.

 Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.