У Новы год з надзеяй
пачатковых класаў Мікалаёўскай БШ-сад:
— У нашай сям’і амаль што кожны дзень незвычайны. З трохгадовым сыночкам Дзімам сумаваць не прыходзіцца, ён заўсёды знойдзе чым парадаваць бацькоў. Яшчэ ўспамінаюцца цікавыя мерапрыемствы ў летнім школьным лагеры, ад якіх атрымлівалі задавальненне і дзеці, і настаўнікі. Ад новага года чакаю толькі лепшага: шчасця і дабрыбыту сям’і, здароўя родным і блізкім і ўдачы на дзяржаўных экзаменах (завочна заканчваю філфак ВДУ). Таксама хочацца, каб у нашай працоўнай вясковай моладзі было больш магчымасцей цікава праводзіць вольны час.
спецыяліст ААТ “Цітова”:
— У 2011-м годзе працягвалася маё прафесійнае станаўленне. Буднія дні праходзілі на працоўным месцы, а на выхадныя спяшалася дадому ў Полацк. Работа праграміста падабаецца, калектыў добры, з’явіліся новыя знаёмыя, але ўсё ж хочацца вярнуцца на сваю малую радзіму. Планаў на новы год шмат, спадзяюся іх ажыццявіць.
малады спецыяліст Дзісенскай СШ:
— Асноўны час быў прысвечаны працы. Другі год выкладаю інфарматыку, і хоць настаўніцкі вопыт яшчэ невялікі, аднак асаблівых цяжкасцей няма. Ды і з дзецьмі атрымалася знайсці ўзаемапаразуменне. Паралельна атрымліваю другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці эканаміст-менеджэр, якраз у 2012-м годзе заканчваю вучобу. Таму надыходзячы год будзе напоўнены і настаўніцкімі клопатамі, і падрыхтоўкай да экзаменаў.
начальнік АПС в. Мікалаёва:
— Насычаным на яркія і запамінальныя падзеі 2011 год для мяне не быў. Але ж свае радасці ёсць і ў звычайным ходзе жыцця. На працы справы ладзіліся. Напрыклад, па падпісцы на газеты, у тым ліку і на “Міёрскія навіны”, выконваць планы ўдавалася. Ды і ўвогуле работа па душы. Зараз завочна вучуся ў Віцебскім каледжы сувязі. У наступным годзе хочацца новых поспехаў у працы, вучобе і больш прыемных уражанняў.
індывідуальны прадпрымальнік, г. Дзісна:
— У снежні згулялі вяселле сына, таксама ў гэтым годзе вырашылі яго жыллёвае пытанне. Вядома, гэта вельмі радасна. Летам былі праблемы са здароўем, аднак удалося хутка паправіцца, за што я вельмі ўдзячна ўрачам наваполацкай бальніцы. З новым годам звязваю спадзяванні адпачыць і папесціць унукаў.
пенсіянерка, г. Дзісна:
— Год прайшоў як звычайна. Побач былі добрыя людзі, да якіх заўсёды можна звярнуцца за дапамогай. Камунальнікі абяцалі зрабіць рамонт у доме. Радуе, што не пагаршалася здароўе майго мужа, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. За яго самаадчуваннем сочаць урачы Таццяна Піліпаўна Бандарэнка і Святлана Міхайлаўна Палячэнка, выказваю ім шчырую падзяку. Хочацца, каб у наступным годзе таксама не падводзіла здароўе. Вясной чакаем у госці дзяцей. Жывуць яны за мяжой, часта наведваць бацькоўскі дом магчымасці няма. Будзем рыхтавацца да доўгачаканай сустрэчы.
Падрыхтавала
Кацярына СУРАВЕЦ.