Клиент — самое важное

На першым месцы — кліент

 

Клиент — самое важное Для кожнага банка самае галоўнае — зацікавіць сваіх кліентаў выгаднымі прапановамі і стварыць камфортныя ўмовы для іх абслугоўвання. Гэтым кіруюцца і супрацоўнікі ЦБП №213 філіяла №214 ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Міёры.

 

Работу з арганізацыямі і прафсаюзамі вядзе служба разлікаў. Супрацоўнікаў гэтага сектара можна лічыць старажыламі. 27 год стажу ў Яўгеніі Пятроўны Тычко, столькі ж працуе На-дзея Уладзіміраўна Валеўка. Крыху менш, 24 гады, у банкаўскай сферы Валянціна Іосіфаўна Валынец.

 

“За гэты час працоўнае месца як родны дом, — расказвае Валянціна Іосіфаўна. — Работа наша адказная, патрабуе не толькі ўважлівасці і сабранасці ў аперацыях з лічбамі, але таксама прыхільнасці і ветлівасці ў абыходжанні з кліентамі”. І гэтым патрабаванням тут стараюцца адпавядаць.

Разнастайны спектр банкаўскіх паслуг для насельніцтва: ад звычайнага плацяжу за мабільны тэлефон да афармлення крэдытаў і ўкладаў. У карыстальнікаў пластыкавых картак ёсць магчымасць удзельнічаць у пастаянных акцыях з розыгрышам прызоў, выбіраць дызайн карткі на свой густ (паслуга “ФотаКарта”) і нават аформіць картку для дзіцяці.

На здымку: супрацоўнікі сектара разлікаў Н. У. Валеўка, В. І. Валынец, Я. П. Тычко.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.