Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Гаварылі пра галоўнае

Говорили о главном У зале Павяцкага Савета 21 снежня адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Ігара Валер’евіча Кузняцова з грамадскасцю. Кіраўнік раёна адзначыў, што год завяршаецца нядрэнна: працуюць прадпрыемствы, магазіны, своечасова дастаўляюцца пенсіі. Канешне, людзей хвалююць высокія цэны. Задача бачыцца ў тым, каб павышаць пакупніцкую здольнасць. Людзі павінны больш зарабляць. Пэўнай катэгорыі насельніцтва пашыраецца сацыяльная дапамога. Сітуацыя прымушае дакладна праводзіць кадравую палітыку. У кожным калектыве неабходна аптымізаваць колькасць працуючых. Іх скарачэнне — адна з крыніц павышэння заробку.

Гаварылася аб скарачэнні аўтобусных маршрутаў, у прыватнасці, Міёры — Мінск. Кожны рэйс прыносіў прыкладна 400 тысяч рублёў страт, а карысталіся аўтобусам 2-3 пасажыры. Ёсць чыгунка, вечарам цягнік на Віцебск і Мінск. Трэба выкарыстоўваць гэты транспарт.

 

Нядаўна ў сталіцы ў Палацы Рэспублікі праходзіў рэспубліканскі семінар з удзелам прэзідэнта. Падкрэслівалася, што эканомія павінна стаць нормай жыцця. Асабліва беражліва неабходна выкарыстоўваць рэсурсы. Хаця з Расіяй ёсць дамоўленасць на пастаўкі газу і нафты па больш танных цэнах, але палёгка будзе толькі для прыватнага сектара. Прадпрыемствы, арганізацыі, установы павінны забяспечыць эканомнае расходванне рэсурсаў. Ужо цяпер для УП ЖКГ устаноўлена папярэдняя пяцідзённая аплата за спажыванне “блакітнага” паліва. Раней трэба было плаціць падэкадна.

 

Ігар Валер’евіч адзначыў, што не ўсё з задуманага ўдалося ўвасобіць. Тым не менш, узводзілі жыллё, займаліся добраўпарадкаваннем, выконвалі праграму “Чыстыя палеткі”. Адбыліся перамены і ў Дзісне. Да кананізацыі святара Жданава змаглі адрамантаваць царкву, завершаны работы па гасцініцы. Канешне, у горадзе вялікай вытворчасці не будзе, а вось дробная зойме сваю нішу. Ужо цяпер у гарадку поўнасцю вырабляюць шклопакеты, задзейнічана 12 чалавек. Плануецца давесці колькасць працуючых да 25. Робяцца захады, каб наладзіць сушку агародніны. Пляцоўка для невялікай вытворчасці падрыхтавана.

 

Вялікая праблема — жыллё. У Міёрах здадзены два 40-кватэрныя дамы, закладваецца аснова для будаўніцтва ў наступным годзе яшчэ аднаго, хаця планы па яго ўводу зменшаны амаль удвая. Значыць, трэба ўзводзіць гаспадарчым спосабам. Вырашана пытанне з аўтазапраўкай у райцэнтры. Яна будзе каля аграсервісу з мыйкай, шынамантажом, міні-кафэ, слясарным цэхам. Цяпер афармляецца зямельны ўчастак пад будаўніцтва. 20 снежня ПМК-55 узнавіла работы на бальніцы ў Міёрах. Рашэннем сесіі абласнога Савета на яе заканчэнне выдзелены грошы. Фінансаванне будзе ажыццяўляцца з абласнога і мясцовага бюджэтаў, а новае абсталяванне набыць запланавана за сродкі рэспубліканскага бюджэту.

Увага гандлёваму абслугоўванню насельніцтва. Пераадольваючы складанасці, абнаўляюцца магазіны ў гарадах.

 

Не атрымалася сёлета рэалізаваць задумы па выпуску торфабрыкету. Задача пераносіцца на наступны год. Знойдзены новыя інвестары. Спадзяванні на тое, што ва ўрочышчы Асавыя ўсё ж будзе наладжаны выпуск так патрэбнага паліва. Сыравіны хапае. У мінулыя гады распрацавана 6 тарфяных участкаў. З пачатку новага года брыкет зноў будзе завозіцца па 4 тоны на падвор’е.

Актуальная задача — кардынальна перагледзець праектныя нарматывы ў будаўніцтве, тэхнічныя ў вытворчасці тавараў для зніжэння іх матэрыялаёмістасці і імпартаёмістасці.

 

Паступілі пытанні. Ля Паташнянскага клуба — нізіна. Культработнікі хочуць зрабіць тут вадаём, акультурыць тэрыторыю. Дапамагчы трэба спецыяльнай тэхнікай. Даручэнне дадзена дырэктару сельгаспрадпрыемства “Мерыца”.

 

Жыхары вуліцы Садовай з Павяцця скардзіліся на тое, што праезная частка разбіта, трэба падсыпаць. У гэтым пастараюцца дапамагчы мясцовыя кіраўнікі.

Не ўсюды пастаўлена агароджа ў Ідолта, артэзіянская свідравіна ў Пуцінаве не даведзена да ладу: да фермы вада не паступае. Ігар Валер’евіч абяцаў разабрацца з гэтымі пытаннямі, па магчымасці дапамагчы іх вырашэнню.

 

На заканчэнні сустрэчы кіраўнік раёна падзякаваў вяскоўцам за шчырую працу, пажадаў добрага здароўя, дабрабыту, вясёлых Новага года і Каляд.

На здымку: Удакладненне пытанняў пасля сустрэчы: старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў і дырэктар ААТ «Мерыца» А. Б. Лаўрыновіч.

Людвіг  КАСАТЫ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 193
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 066
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 764
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 252
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта