Другога красавіка Пальмовай нядзеляй ва ўсіх касцёлах распачнецца Вялікі тыдзень. У літургіі ўзгадаецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерусалім за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. У міёрскай святыні Імшы будуць адпраўляцца ў 8, 10, 12 і 18 гадзін, падчас кожнай вернікі пачуюць апісанне Мукі Хрыста, адбудзецца асвячэнне вербачак. Як паведаміў пробашч міёрскай парафіі ксёндз Андрэй Кулік, падчас службы а 12 гадзіне адбудзецца асвячэнне ўстаноўленай напярэдадні, 28 сакавіка, фігуры апостала Матфія.