Живое имя Максима

Жыве Максімава імя

Живое имя Максима Да 120-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча

“ Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць — выбранае,

але ёсць і паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх і належыць М.Багдановіч”.

М.ТАНК.

9 снежня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае спаборніцтва па творчасці Максіма Багдановіча паміж вучнямі 10-х класаў з СШ №1 і СШ №3. У склад журы ўваходзілі студэнтка БДПУ імя М.Танка, член беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь”, мясцовая паэтка Алена Басікірская і загадчык аддзела маркетынгу і бібліятэчнай рэкламы цэнтральнай раённай бібліятэкі Т. М. Цыцыліна. Мерапрыемства было прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага класіка.

 

Вядома, што нарадзіўся М. Багдановіч у Мінску, у сям’і Адама Ягоравіча і Марыі Апанасаўны. Жыў у добрай творчай атмасферы: чытаў кнігі з бацькавай бібліятэкі, вывучаў замежныя мовы, і гэта паўплывала на тое, што вырас сапраўдны паэт-пясняр.

 

Літаратурная спадчына Максіма Багдановіча вельмі багатая і рознабаковая. Таму першы конкурс спаборніцтва быў накіраваны на тое, каб праверыць, хто з вучняў лепш ведае творчасць паэта. Для гэтага была праведзена літаратурная віктарына, у якой дзве каманды паказалі добрыя вынікі.

Потым дзесяцікласнікі прынялі ўдзел у паэтычнай хвілінцы. Прадстаўнікі кожнай каманды вельмі прыгожа і эмацыянальна чыталі вершы М. Багдановіча.

З кніжнай выставы “І плыве твой радок, і звініць тваё слова” хлопцам і дзяўчатам былі паказаны кнігі, прысвечаныя творчасці славутага паэта, фотаздымкі музеяў, у якіх захоўваецца літаратурная спадчына М. Багдановіча. З цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства слухалі некаторыя звесткі пра заснаванне творчага музея М. Багдановіча ў Мінску, пра месцазнаходжанне іншых музеяў-філіялаў і іх экспазіцый.

 

Захапляльным атрымаўся конкурс “Крыжаванка”, у якім вучні спрабавалі на хуткасць скласці з пераблытаных радкоў верша “Слуцкія ткачыхі” правільны варыянт. Потым усе прысутныя праслухалі музычную кампазіцыю на словы адпаведнага верша, якую выконвае знакаміты беларускі ансамбль “Песняры”.

 

Пад лірычныя гукі музыкі літаратурнае спаборніцтва паміж камандамі завяршылася. Члены журы павіншавалі з перамогай каманду СШ №1 і з ганаровым другім месцам—СШ №3. Удзельнікаў мерапрыемства чакала смачная гарбата і салодкія прызы.

 

С. МАТЭЛЕНАК, бібліятэкар

аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.