«Чалавек года Міёршчыны»
gazeta 20-03-2023, 17:15 984 Навіны
Гісторыя аднаго чалавека – гэта гісторыя ўсяго чалавецтва, піша Паўла Каэльа. Пра гэта можна разважаць доўга, аднак тое, што гісторыю ствараюць людзі, наўрад ці выклікае спрэчкі. Кожны з нас – аўтар летапісу асабістага і сваіх роду, радзімы, народа. Новыя імёны з’явіліся ў кнізе гісторыі нашага краю на старонцы «Чалавек года Міёршчыны».
абрабыт раёна – вынік працы яго жыхароў. Поспех прыходзіць да тых, хто робіць сваю справу з любоўю і адказнасцю, падкрэсліў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Стала добрай традыцыяй з нагоды дзяржаўнага свята адзначаць найлепшых прафесіяналаў і актывістаў грамадскага жыцця.
– 2023-ці аб’яўлены Годам міру і стварэння. Гэтыя паняцці непарыўна звязаны. Толькі ў міры і згодзе, дзякуючы стваральнай працы чалавек набывае ўсё тое каштоўнае, што робіць яго сапраўдным грама- дзянінам сваёй краіны, спадчыннікам бацькоўскіх традыцый, – адзначыў Ігар Валер’евіч. – Жыхары прыдзвінскага краю заўсёды былі годнымі працаўнікамі і абаронцамі сваёй краіны. Важкі ўклад у развіццё вобласці ўносіць і Міёршчына. Найважнейшым драйверам эканамічнага росту становіцца металапракатная кампанія. У мінулым годзе у параўнанні з 2021-м у паўтара раза павялічыўся аб’ём выпуску прадукцыі на мясакамбінаце, экспарт – у два з паловай раза. 45 тысяч тон зерня сабралі аграрыі, што на трэць больш, чым у 2021-м. Працягваецца рэканструкцыя і тэхналагічнае абсталяванне жывёлагадоўчых памяшканняў. Актыўнымі тэмпамі ўзводзяць шматкватэрныя дамы. Значная падзея мінулага года – пачатак будаўніцтва дзіцячага сада, што сёлета стане падарункам для 200 дзяцей.
За кожным поспехам – асоба чалавека. Шасцёра прафесіяналаў сваёй справы папоўнілі кагорту лаўрэатаў звання «Чалавек года Міёршчыны». Машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта Дзісненскага лясгаса Пётр Кавалеўскі штомесяц выконвае даведзеныя планавыя заданні, не раз прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў урагана, адказна ставіцца да тэхнікі і трымае яе ў спраўным стане. Своечасова і якасна спраўляецца з вялікім аб’ёмам клопатаў вадзіцель камбікормавага завода Аляксандр Марціноўскі, чый партрэт не раз заносілі на Дошку гонару прадпрыемства. 20 гадоў заняты ў дарожнай гаспадарцы майстар ДРБУ-203 Андрэй Якушын. Пад яго кіраўніцтвам ідуць работы па ўтрыманні і бягучым рамонце мясцовых дарог раёна. Складаныя ўмовы надвор’я дадаюць працоўных гадзін, аднак майстар да такога гатовы.
Зберагае і развівае народныя рамёствы, распрацоўвае сувернірную прадукцыю з міёрскай, а таксама сімволікай абрадаў і святаў кіраўнік клуба народных майстроў «Святліца» Алена Батарчук. Пра своечасовыя прызначэнне і выплату пенсій клапоціцца намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Іванова, занятая ў гэтай сферы з 1987 года. Цяпер – пенсіянер і актывіст раённай ветэранскай арганізацыі, а ў мінулым – галоўны рэдактар раённай газеты Леанід Матэленак падрыхтаваў да друку кнігу «На падкове Дзвіны», дзе сабраны творы мясцовых аўтараў, якая нядаўна пабачыла свет.
Павіншаваў лаўрэатаў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. Адзначыў, што наша самае галоўнае багацце – людзі працы, якія сваімі розумам і працавітасцю ствараюць дабрабыт краіны. Сярод такіх настаўнік хіміі СШ № 2 імя М. Ізварына Алена Яфімава і трэнер-выкладчык ДЮСШ Алег Грыгаровіч. Ім аб’яўлена Падзяка старшыні аблвыканкама.
Падарункам для ўсіх стаў канцэрт артыстаў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Са сваімі мастацкімі задачамі спевакі і танцоры справіліся, як звычайна, таленавіта і адметна.
Катерина РЫНКЕВИЧ.
Фото Казимира БЛАЖЕВИЧА.