Міёршчына далучылася да рэспубліканскага зімовага спартыўнага свята «Беларуская лыжня – 2023». Лыжныя гонкі сярод калектываў арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў раёна, а таксама ў асабістым першынстве, прайшлі ў суботу, 25 лютага. Імпэту ўдзельнікам і балельшчыкам дадавала ціхае спрыяльнае надвор’е.
На гарадскім стадыёне разгарнулася гарачае саперніцтва. Суправаджалася яно цёплымі стасункамі і вясёлымі забавамі. Многія прыйшлі сем’ямі, кампаніямі і калектывамі. І недарэмна. Падтрымка блізкіх і сяброў спрыяла добрым вынікам.
Сярод арганізацый лідзіраваў аддзел па адукацыі райвыканкама, крыху адсталі ад іх каманды РАНС і Дзісненскага лясгаса. У сельгаспрадпрыемстваў месцы размеркаваліся наступным чынам: ААТ «Узмёнскі край», КУП «Язна» і ААТ «Туркова».
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА. Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.