В Миорах пройдёт концерт народного инструментального ансамбля «Своя игра»

 У Міёрскай дзіцячай школе мастацтваў у пятніцу, 24 лютага, адбудзецца канцэрт народнага інструментальнага ансамбля «Своя игра» з Наваполацкага музычнага каледжа.

Ансамбль выкладчыкаў каледжа «Своя игра» склаўся ў 2015 годзе. За гэты час стаў лаўрэатам і пераможцам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Домра, балалайка, баян, фартэпіяна, кантрабас, віяланчэль гучаць падчас выступлення музыкантаў. У рэпертуары нямала кампазіцый, аўтар якіх – мастацкі кіраўнік калектыву Леанід Маліноўскі.

Пачатак канцэрта ў 17.30. Уваход свабодны.

0 комментариев

Добавить комментарий