В Заутье появился новый мост через реку Аута

 Сяльчане разлічвалі толькі на рэканструкцыю старога моста, а атрымалі ў падарунак да свята Вялікага Кастрычніка новы. Праз раку Авута, што звязвае аграгарадок Завуцце і вёску Клімяты, цяпер пралягае надзейная канструкцыя, якая вытрымае любую буйнагабарытную тэхніку.  Урачыстае адкрыццё адбылося 2 лістапада. Сімвалічную пунсовую стужку перарэзалі член Савета Рэспублікі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральны дырэктар «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў і старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў.



На будаўніцтва аб’екта з абласнога бюджэту затрачана 1,1 мільёна рублёў. Агульная працягласць праектуемага ўчастка склала 207 метраў, а сама жалезабетонная канструкцыя даўжынёй у 28 метраў.

– Мост невялікі, – ацаніў яго згодна катэгарыйнасці падобных збудаванняў генеральны дырэктар «Віцебскаблдарбуда» Уладзімір Мацвееў. – Аднак вельмі неабходны для захавання і развіцця вёскі, паляпшэння якасці жыцця сяльчан.

 

 

Таццяна Бахір з Клімят заўважыла, што тут чакалі гэтай падзеі звыш паўвека. Яшчэ дзецьмі мясцовыя жыхары ў поўнай меры адчувалі страх пераправы праз раку на лодках у разводдзе, каб сесці за школьную парту.

– Мост цяпер – гэта ўпэўненасць у тым, што мы – дачнікі і пастаяльцы – не застанемся без газу, своечасовай медыцынскай дапамогі. І буйнагабарытны груз будзе дастаўлены, – адзначыла жанчына.

Новы аб’ект стаў мясцовай славутасцю. Шчыра дзякавалі за гэта будаўнікам.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поўную версію чытайце ў газеце.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.