Авторизация
 

Усебеларускі народны сход - крок да большай дэмакратыі

68

 На грамадскае абмеркаванне вынесены законапраект «Аб Усебеларускім народным сходзе». Пра плануемую структуру і асаблівасці дзеяння новага органа ўлады вёў размову з дырэктарамі школ і супрацоўнікамі аддзела па адукацыі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый ДРАБА.


Па меркаванні Валерыя Драба, стварэнне новага органа ўлады – істотны крок да яшчэ большай дэмакратыі і адметны этап у гісторыі нашай маладой дзяржавы. 

Закон «Аб Усебеларускім народным сходзе» павінен вызначыць усе аспекты яго функцыянавання. Склад УНС – 1 200 чалавек. Будуць у яго ўваходзіць Прэзідэнт, што знаходзіцца на пасту, і Прэзідэнт што склаў паўнамоцтвы, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад. Усяго 440 дэлегатаў. Максімальна 350 удзельнікаў УНС – прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў. Іх дакладны склад вызначыць Цэнтрвыбаркам, зыходзячы з колькасці выбаршчыкаў у кожнай вобласці. Яшчэ адна частка дэлегатаў – прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.


 На прафесійнай аснове ва УНС будуць працаваць абраныя старшыня, яго намеснік і прэзідыум у складзе 15 чалавек. Астатнія ажыццяўляюць грамадскую дзейнасць без адрыву ад асноўнай. Пасяджэнні плануюць праводзіць не радзей за адзін раз на год. Іх працягласць вызначыць колькасць пытанняў, вынесеных для абмеркавання. Прынятыя на адкрытым галасаванні рашэнні стануць абавязковымі для выканання ўсімі галінамі ўлады.

Рабочым органам УНС стане сакратарыят, што будзе працаваць пастаянна.


Таксама Валерый Анатольевіч азнаёміў аўдыторыю са змяненнямі ў Выбарчы кодэкс. Так, вызначаецца адзіны дзень галасавання, якім стане апошняя нядзеля лютага. Калі раней выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў і Парламент праводзілі асобна, цяпер гэта будзе адной кампаніяй. Удакладнены нормы аб выбарчым праве: узрост прэзідэнта дзяржавы – не маладзей за сорак гадоў. Выключаецца парог яўкі пры выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Плануюць уключыць у Выбарчы кодэкс асобны раздзел, які вызначыць парадак абрання дэлегатаў УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта