На працягу трох месяцаў напружана спаборнічалі арганізацыі гандлю і сервісу па павелічэнню долі безнаяўнага абароту з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак у агульнай суме тавараабароту. Змагаліся за перамогу 2 магазіны Міёрскага райпа, 16 — “Міёрскі харчгандаль” і “ПКП” РУП “Белтэлекам”, з якімі заключаны дагаворы па абслугоўванню трымальнікаў пластыкавых картак, а таксама дагаворы на інкасацыю грашовай выручкі ці яе прыём непасрэдна ва ўстановах банка.
Асноўнай мэтай праводзімага спаборніцтва было рост колькасці і аб’ёму безнаяўных аперацый, павышэнне маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці ўдзельнікаў у паляпшэнні якасці абслугоўвання трымальнікаў пластыкавых картак.
Найлепшых вынікаў, дзякуючы сваім пакупнікам, дасягнулі Таццяна Мікалаеўна Лісоўская і Ірына Васільеўна Фурс з магазіна “ПМК” у аграгарадку “Язна”. Яны і заваявалі ганаровае першае месца. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў райвыканкаме ім уручаны памятны падарунак.
Блізкімі да перамогі аказаліся “Прадмаг №1” Дзісны і магазін “Мяса-малако” райцэнтра, якія занялі адпаведна 2-ое і 3-яе месцы.
ЦБП №213 ААТ “ААБ Беларусбанк” віншуе пераможцаў, дзякуе ўсім удзельнікам спаборніцтва і заклікае да актыўнага супрацоўніцтва.