Галоўны прадмет пошукаў “чорнакапальнікаў” — узнагароды, абмундзіраванне, амуніцыя салдат, рарытэтная зброя і іншае, што ў далейшым рэалізуецца на чорным рынку ці выкарыстоўваецца ў дамашніх калекцыях. Боепрыпасы — толькі пабочны прадукт такіх незаконных раскопак. Але яны ўяўляюць рэальную небяспеку для людзей.
Толькі за гэты год супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці сумесна з сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5524 выявілі і знішчылі больш паўтоны ўзрыўчаткі — бомб, снарадаў, мін, гранат, узрывальнікаў і патронаў. 25 лістапада ва ўзаемадзеянні з ФСБ Расійскай Федэрацыі ў прыгранічным раёне вобласці знойдзены ўладкаваны чорнымі капальнікамі тайнік, дзе знаходзілася больш 10 кілаграмаў узрыўчаткі. Значная частка боепрыпасаў была ў ідэальным стане.
Цяпер супрацоўнікі КДБ выяўляюць асоб, якія маглі мець дачыненне да гэтага тайніка.
Правядзенне несанкцыянаваных раскопак на месцы былых баёў недапушчальна не толькі з этычнага пункту погляду, але і з’яўляецца крымінальна караемым дзеяннем у сувязі з незаконным абаротам зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
Упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці разлічвае на садзеянне грамадзян, якія зацікаўлены ў захаванні стабільнасці ў дзяржаве і грамадскай бяспекі. Пры выяўленні слядоў дзейнасці “чорных капальнікаў” паведаміце аб гэтым па тэлефоне даверу 127.