Авторизация
 

Працуюць для нас, каб дома быў газ

Працуюць для нас, каб дома быў газ

 У зоне нашага бытавога камфорту газ – адзін з галоўных складнікаў. Каб блакітнае паліва гарэла празрыстым святлом у фаерках пліты, запаўняла батарэі і сагравала дамы, штодня клапоціцца газавая служба. Напярэдадні прафесійнага свята пра вынікі вытворчай дзейнасці і наступныя задачы Міёрскага раёна газазабеспячэння пагутарылі з начальнікам Канстанцінам МАТЭЛЕНКАМ.

 

– Галоўнае правіла газавай службы – безаварыйная і бесперабойная работа, – падкрэслівае Канстанцін Анатольевіч. – Высокіх вытворчых вынікаў дасягнулі ў мінулым годзе, выконваем задачы, пастаўленыя на 2022-гі.

 

Калі гаварыць пра газавую службу раёна ў матэрыяльным плане, што яна ўяўляе на цяперашні дзень.

 

– У эксплуатацыі Міёрскага РГЗ знаходзяцца адна газаразмеркавальная станцыя (ГРС), два прамежкавыя газарэгулятарныя пункты (ПГРП), дзесяць шафных рэгулятарных пунктаў (ШРП), дзве рэзервуарныя ўстаноўкі звадкаваных вуглевадародных газаў (ЗВГ), больш за 1 900 дамавых рэгулятараў ціску. Працягласць газаправодаў прыроднага газу складае 136,7 км, звадкаванага – 0,4 км. За мінулы год даўжыня газаправодаў прыроднага газу павялічылася больш чым на 10 км.

У аўтапарку прадпрыемства дзевяць аўтамашын, адзін пагрузчык – экскаватар.

 

Уявіць сучаснае жыллё без газу, можа быць, і магчыма, але вельмі складана. Колькасць газіфікаваных кватэр і дамоў вымяраецца тысячамі і, верагодна, пастаянна павялічваецца.

 

– Прыродны і звадкаваны газ паступае ў 9 172 кватэры. З іх індывідуальнымі газабалоннымі ўстаноўкамі абсталяваны 5 387, ад рэзервуарных установак ЗВГ «сілкуюцца» 88 кватэр. Прыродным газам газіфікаваны 3 697 кватэр, з якіх 1 793 у шматкватэрных дамах і 1 904 – індывідуальныя жылыя дамы.

Устаноўлена 3 648 прыбораў уліку расходу газу, што складае 96,4 % ад агульнай колькасці.

Газіфікацыя жылфонду працягваецца. За мінулы год правялі прыродны газ у 85 індывідуальных жылых дамоў. Гэта максімальны паказчык сярод раёнаў вобласці. Забяспечылі прыродным газам 106 кватэр, звадкаваным – чатыры.

 

Сярод спажыўцоў газа не толькі фізічныя асобы.

 

– Пастаўляем прыродны газ на пяць прамысловых і дзесяць камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Усяго за 2021 год рэалізавалі каля дзесяці мільёнаў кубоў прыроднага газу. Гэта 181 % да ўзроўню папярэдняга. Звадкаванага газу паставілі 396 тон, 102 % да плана.

 

Працаваць безаварыйна і бесперабойна магчыма пры ўмове наяўнасці і спраўнасці абсталявання. Адсюль вынікаюць кантроль, мадэрнізацыя, будаўніцтва новых аб’ектаў. Раскажыце пра работу ў гэтым накірунку.

 

– У рамках розных праграм у мінулым годзе пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю 14 аб’ектаў. У іх ліку мадэрнізацыя тэлеметрыі абодвух ПГРП, падводзячыя газаправоды да вёсак Блажкі і Станулева. Пяць аб’ектаў пабудавалі сіламі прадпрыемства. Да прыкладу, замянілі абсталяванне на ПГРП № 1 і на трох ШРП у Міёрах, правялі тэлеметрыю рэзервуарнай устаноўкі ЗВГ у Язне.

 

Як заўважылі ў пачатку, мінулы год для прадпрыемства вызначыўся высокімі вытворчымі вынікамі. Што скажаце пра цяперашні.

 

– Працягваем забяспечваць безаварыйную і бесперабойную работу, выконваць мэтавыя паказчыкі, будаваць і ўводзіць у эксплуатацыю аб’екты. У прыватнасці, на парадку дня мантаж газаправода да новабудоўлі па вуліцы Лермантава ў Міёрах і тэлеметрыя рэзервуарнай устаноўкі ЗВГ у вёсцы Мурашкі. Выконваем планавыя аб’ёмы па рэалізацыі спажыўцам прыроднага газу. У ліку задач – газіфікацыя 40 кватэр шматкватэрнага жылфонду, перавод 35 індывідуальных дамоў са звадкаванага на прыродны газ.

Разам з тым захоўваем самае каштоўнае – жыццё і здароўе нашых супрацоўнікаў, дабрабыт іх сем’яў.

 

За паспяховым выкананнем планаў на год і задач на дзень стаіць адказная і зладжаная праца людзей. Калектыў Міёрскага РГЗ – гэта…

 

– У штаце 42 работнікі, з іх шэсць інжынерна-тэхнічных. Сярэдні ўзрост – 43 гады, і гэта аптымальныя суадносіны для працы. Цякучасці кадраў за мінулы год няма, наконт працаўладкавання было 12 зваротаў.

У нас працуюць прафесіяналы сваёй справы. Так, з мінулагодняга рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства вярнулася пераможцай брыгада слесараў Юрыя Аўласевіча і Сяргея Гайлеша на чале са старшым майстрам Уладзімірам Максіменкам. Гэта далёка не адзіная перамога ў такім спаборніцтве. На іх рахунку чатыры першыя месцы, адно другое і адно трэцяе.

Калектыў прадпрыемства – гэта не толькі работнікі, якія знаходзяцца на працоўных месцах. Памятаем і паважаем нашых папярэднікаў. Добрасумленнай шматгадовай працай заслужылі званне «Ганаровы ветэран прадпрыемства» Сямён Іванавіч Барылка, Паўліна Генрыкаўна Жарніковіч, Аляксей Аляксеевіч Латыш, Аляксандр Рыгоравіч Масейкін, Зоя Пятроўна Рагоўская, Сафія Іванаўна Рудзёнак, Фёдар Мікалаевіч Сцепулёнак, Анатоль Альбертавіч Альхімовіч. Шмат гадоў аддалі прадпрыемству Валерый Барысавіч Булаўскі, Віктар Кірылавіч Грыневіч, Мікалай Іванавіч Дзямід, Таццяна Іванаўна Касатая, Ганна Захараўна Мятла, Віктар Віктаравіч Маляўка, Ала Аляксандраўна Недзведзь, Пётр Антонавіч Рачыцкі, Тамара Чаславаўна Мароз, Аляксей Ніканавіч Шокель, Валянціна Георгіеўна Урбан. Унёсак кожнага важкі і каштоўны.

Усім работнікам газавай службы – былым і цяперашнім – шчырая ўдзячнасць за працу і пажаданні здароўя, радасці і ўсяго найлепшага.

 

віншуем!

Шэраг работнікаў прадпрыемства з нагоды прафесійнага свята адзначылі ўзнагародамі. Званне «Ганаровы ветэран прадпрыемства» прысвоена Аляксандру Булгаку. Падзяка Міністэрства энергетыкі аб’яўлена Сяргею Гайлешу, падзяка УП «Віцебскаблгаз» – Аксане Аўласевіч. Ганаровай граматай ВУ «Браслаўгаз» узнагароджаны Дзмітрый Удобкін, падзяка аб’яўлена Дзіне Юдзіцкай, Аляксандру Матэленку, Віктару Сардыка. На Дошку гонару ВУ «Браслаўгаз» занесены партрэты Валерыя Мажынскага і Яфіма Яроменка.


Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча і із архіва рэдакцыі

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта