Вучняў чакаюць урокі, утульнасць, крэатыў
gazeta 23-08-2022, 09:08 476 Навіны / ГрамадстваДа пачатку новага навучальнага года крыху больш за тыдзень. Заканчваецца водпуск у настаўнікаў. Дзіцячыя думкі пачынаюць займаць урокі і дамашнія заданні, ад чаго яшчэ больш каштоўнымі становяцца апошнія дні летняга адпачынку. Школы гатовы да новай сустрэчы з вучнямі. У Сіцькоўскай – утульныя, залітыя сонцам класы, светлыя, аздобленыя зелянінай кветак калідоры, прасторная пляцоўка з жывым дэкорам яркіх красак.
Пакуль у класах пуста, на калідорах ціха. Хтосьці з настаўнікаў завяршае ў кабінетах апошнія прыгатаванні да вучэбнага працэсу. У звычайныя школьныя дні час бяжыць імкліва і неўпрыкмет, а цяпер, здаецца, нібы запаволіў ход. Між тым летам у сценах школы таксама адбываліся розныя падзеі.
– Адразу пасля выпускных экзаменаў прыняліся за рамонт. Сёлета зрабілі касметычны: пафарбавалі вучэбныя класы, харчаблок, санвузлы. Больш значныя работы выканалі ў мінулым годзе. Тады пераабсталявалі і асвяжылі фарбы на дзіцячай пляцоўцы, правялі рамонт у сталовай, – расказвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Людміла Яроменак. – Рамонтныя работы выконваем па меры неабходнасці. Так, калі харчаблок штораз патрабуе ўвагі, то шпалеры ў кабінетах на працягу некалькіх гадоў захоўваюць прывабны свежы выгляд. Што да сродкаў, спраўляемся ўласнымі сіламі. Здаём макулатуру, металалом, аказваем паслугі ксеракапіравання.
Экзамен гатоўнасці да новага навучальнага года Сіцькоўская яслі-сад – базавая школа здала з першага разу. Па словах Людмілы Іванаўны, іспыт гэты не з простых. Прыёмная камісія правярае кожны вучэбны кабінет, спраўнасць кожнага крана, стан кожнага вогнетушыцеля, заглядвае ў падвалы. У адсутнасці заўваг заслуга ў першую чаргу загадчыка па гаспадарцы Георгія Ціхановіча, рабочых Пятра Пазіка і Сяргея Ліманоўскага, чыімі рукамі выконваліся рамонтныя і работы па добраўпарадкаванні. Дапамагалі тэхнічныя работнікі Кіра Капальская і Святлана Шымуковіч. Далучаліся да справы павары Таццяна Карніцкая і Наталля Буда, па магчымасці, педагогі.
Школу прывялі ў парадак яшчэ ў канцы чэрвеня, а з 4 па 23 ліпеня сюды ў лагер «Сонейка» спяшаліся маленькія адпачывальнікі. Начальнік лагера Алена Матылёнак і яе намеснік Яўгенія Мазянькова рабілі кожны дзень, нібы сонечны праменьчык, яркім і цёплым. Да прыкладу, «Праменьчык здароўя» прысвяцілі спартыўным забавам, «Праменьчык вясёлых задумак» натхніў майстраваць з паперы, а «Праменьчык экалогіі» – стварыць арыгінальныя экакалажы.
Разам з урокамі, перапынкамі і дамашнімі заданнямі вучэбны працэс уключае разнастайныя творчыя конкурсы. Умовы некаторых вызначаюць тэатралізацыю, а значыць, касцюмы і дэкарацыі. У школе дзве касцюмерныя, чый рэквізіт – ад абутку да галаўных убораў і аксэсуараў – дазваляе ствараць яркія вобразы. У якой яшчэ ўстанове адукацыі такое пабачыш?! І як утрымацца, каб не прымерыць арыгінальную шляпу з шырокімі палямі?! Многія касцюмы – справа багатай фантазіі і ўмелых рук педагога сацыяльнага Любові Белазорчык.
Знешняя адметнасць школы – клумбы са стракатымі кветкамі, яркія драўляныя лавачкі, калісьці змайстраваныя ў школьнай майстэрні. Як нам расказалі, за кожным класам замацоўваецца адпаведная клумба. Дызайн і напаўненне – на густ класных кіраўнікоў. Так, доўгая клумба перад школай, якую даглядае філолаг Алена Шамшур, вабіць прыгожымі радамі далікатнай настурцыі, яркай сальвіі і гарэзлівых аксамітак. Стракатым шырокім клінам ззяюць аксаміткі, акружыўшы чырвоны астравок сальвій, на клумбе перад уваходам на тэрыторыю. Тут гаспадарыць настаўніца фізікі Лія Пакрат (на фота зверху).
– За сезон тры-чатыры праполкі, а то і больш. Шмат клопатаў напачатку, пакуль расада прыжывецца, – гаворыць Лія Іосіфаўна.
Разам са стадыёнам тэрыторыя школы складае два гектары. За тым, каб яна выглядала належным чынам, сочыць дворнік Мікалай Буда. Са сваім фронтам работ спраўляецца на выдатна.
Па традыцыі, 1 верасня дзеці ідуць у школу з букетамі кветак. Сіцькоўская школа сустрэне вучняў сваімі яркімі краскамі – цудоўнай дэкарацыяй святочнага Дня ведаў і кожнага наступнага.
Кацярына РЫНКЕВІЧ

Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.