У адпаведнасці з указам №416 ад 15.09. 2011 г. змяніліся з 1 кастрычніка памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Павялічылася велічыня выплат пры нараджэнні першага немаўляці да дзесяцікратнай найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, за два апошнія кварталы перад датай нараджэння немаўляці: на 1 кастрычніка 2011 г. БПМ складаў 574790 рублёў, а дапамога адпаведна — 5747900 руб.
Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей памер дапамогі ўзрос да чатырнаццацікратнай велічыні БПМ і складае 8047060 рублёў.
У сувязі з павелічэннем бюджэту пражытковага мінімуму змяніліся і штомесячныя дапамогі па догляду дзяцей да 3-х гадоў і складаюць 574790 руб. (з надбаўкай 75% для матуль-адзіночак — 1005880 руб., з надбаўкай 40% для матуль, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў — 804706 руб.), на дзяцей старэй 3-х гадоў — 172440 руб. (з надбаўкай 40% для матуль-адзіночак і дзяцей-інвалідаў — 241420 руб.). Дапамога па догляду за дзіцём-інвалідам да 18-ці гадовага ўзросту складае 373610 руб.