Кацярына Мечыславаўна Лапкоўская закончыла Віцебскі каледж сувязі ў 2009 годзе, атрымала спецыяльнасць аператара. Па размеркаванню трапіла ў Міёрскі раённы вузел паштовай сувязі.
— Сама я з Міёршчыны, — гаворыць малады спецыяліст, — і такое размеркаванне мяне задаволіла.
Цяпер Каця праводзіць кірмаш-продаж паштовак да Новага года і Каляд. Акцыя пачалася з 14 лістапада і закончыцца 14 студзеня 2012 года. Наведвальнікам прапануюцца розныя па аздабленню і цане паштоўкі. Паліграфісты Беларусі і Расіі пастараліся, каб яны былі якасна і прыгожа аформлены. Падаруйце прыемныя моманты сваім родным і блізкім, сябрам і каханым! Набыць паштоўкі можна штодня з 10 да 17 гадзін. Рэалізуюцца яны і ў аддзяленнях паштовай сувязі.