Дабрачынная раённая акцыя «Пастукайся ў мае дзверы, Дзядуля Мароз!», па традыцыі, завяршылася ў раённым Доме культуры. У першы дзень школьных канікул – 27 снежня – тут адбыўся навагодні ранішнік для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, што засталіся без бацькоўскай апекі. На свяце чакалі прыемныя падарункі, прыгодніцкая навагодняя гісторыя і вясёлыя забавы з Дзядулем Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі героямі.