Авторизация
 

У інтарэсах людзей

 Дзень інфармавання прайшоў на гэтым тыдні ў райцэнтры.

Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў сустрэўся з працоўнымі калектывамі, у тым ліку мясакамбіната. Прадпрыемства на плыву, працуе без страт. Прырост аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах з пачатку года перавышае 8 %. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг да ўзроўню мінулага года павялічылася больш чым на 20 %. Рэнтабельнасць продажу перавысіла 6 %. Паступовымі крокамі набліжаюцца да сучасных пераўтварэнняў. Ужо распачаты работы па бягучым рамонце памяшканняў мясакамбіната з далейшай мадэрнізацыяй вытворчых працэсаў па забоі жывёлы. У ходзе размовы Ігар Валер’евіч падкрэсліў: міёрская мясная прадукцыя запатрабавана, што натхняе памнажаць набыткі. Умовы для развіцця ёсць, усё астатняе залежыць ад далейшай плённай працы калектыву.
У дапамогу – добрае здароўе. Ва ўмовах пандэміі каронавіруснай інфекцыі захаваць яго не так проста. Адзіны спосаб – вакцынацыя. На сто працэнтаў ад захворвання прышчэпка не абараняе, але дае гарантыю, што не будзе цяжкага выніку. Галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ Алена Сівая прывяла тэндэнцыю: чым больш прышчапляем людзей, тым хутчэй зніжаецца захворваемасць. А гэта, як заўважыў старшыня райвыканкама, эканомія бюджэтных сродкаў. Сёлета дадаткова на барацьбу з кавідам было выдзелена 1 мільён 200 тысяч рублёў, якія так патрэбны для паляпшэння інфраструктуры горада і іншага.

 
У цэлым, са слоў галоўнага ўрача, хварэць сталі менш, але более цяжкіх форм, ёсць і трагічныя вынікі. Як правіла, віной таму спадарожныя праблемы: хранічныя захворванні, залішняя маса цела. Прышчэпленых сярод такіх пацыентаў няма. Таму трэба рабіць высновы.
Нядаўна пачалі вакцынаваць цяжарных. Некаторыя сумняваюцца, ці варта рабіць прышчэпку. Варта. Медыкі ўжо назіраюць тэндэнцыю нараджэння немаўлят з выродлівасцю, сутаргавымі сіндромамі ў жанчын, якія хварэлі на каронавірус нават у бессімптомнай форме.
Работнікі мясакамбіната думаюць пра сябе і блізкіх. Працэнт вакцынацыі па прадпрыемстве складае звыш 60 %, імкнуцца да большага.
У дыялогу са старшынёй райвыканкама абмеркавалі вытворчыя пытанні, агучылі асабістыя, асабліва хвалююць дарожныя. Напрыклад, насупраць РЦГЭ ёсць участак пешаходнай дарожкі, дзе ў мокрае надвор’е стаіць вялікая лужына, якую цяжка абысці. З вуліцы Камуністычнай у напрамку мясакамбіната заўсёды цёмна, зімой – слізка, дарогу камунальнікі не падсыпаюць, яна ў выбоінах.

 
Пералічаныя праблемы ўзяты на кантроль. Са слоў кіраўніка раёна, дарожная сітуацыя будзе мяняцца. Працяг рэканструкцыі Камуністычнай абяцае абуладкаванне кругавога руху на разгалінаванні з вуліцай Леніна, з’явіцца тратуар па вуліцы Ягора Томкі ў напрамку да «Санты». Многае давядзецца вырашыць не толькі пэўным службам, але і сумеснымі намаганнямі, з разуменнем сітуацыі і ўсведамленнем значнасці свайго ўдзелу. У важных палітычных кампаніях таксама. У лютым, як абяцалася, пройдзе рэферэндум. Кіраўнік раёна запрасіў усіх скарыстацца правам паўдзельнічаць і выказаць сваю думку.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта