Разгортваецца падрыхтоўка да 70-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Распараджэннем райвыканкама ўтворана раённая пошукавая група пад кіраўніцтвам раённага ваеннага камісара С. І. Жабёнка, задача якой — актывізацыя работы па ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны, выяўленню імён загінулых воінаў і мірных жыхароў, невядомых воінскіх пахаванняў.
У складзе камісіі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы М. М. Чалала, рэдактар раённай газеты Л. А. Матэленак, старшыня савета ветэранаў Ч. С. Кашкур, першы сакратар РК ГА БРСМ М. П. Кашкур, супрацоўнік раённага музея А. А. Лагунёнак, метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі В. Я. Міхайлава, настаўнік гісторыі СШ №3 В. А. Ермалёнак, работнік райваенкамата В. Ф. Стома.