Авторизация
 

Жыхарка вёскі Фядосава Тамара Уладзіміраўна Шымуковіч папрасіла рэдакцыю раёнай газеты паспрыяць хутчэйшаму ўстанаўленню на Сіцькоўскім ФАПе тэлефона.

 

— Фельчарска-акушэрскі пункт «перасяліўся» са старога будынка ў новы, што, канешне ж, нядрэнна, радуе. А вось патэлефанаваць на ФАП па звычайнаму тэлефону нельга, толькі па мабільнаму, бо ў новым будынку не ўстаноўлена лінія. Гэтае пытанне хвалюе і многіх іншых пенсіянераў з навакольных вёсак, ды і маладзейшых жыхароў. Звязацца з загадчыцай ФАПа можна толькі па мабільніку, што для старых людзей не зусім зручна. На дзень інфармавання, які праходзіў у пачатку кастрычніка, прыязджала галоўны ўрач раёна, і да яе мы са сваёй праблемай звярталіся. Хочацца хутчэй вырашыць набалелае пытанне, атрымаць магчымасць патэлефанаваць у медустанову, каб патрэбныя лякарствы заказаць (іх ці сама фельчар прынясе дадому, ці праз паштальёна перадасць), параіцца як іх прымаць, а бывае ж і хвароба сур’ёзна «прыцісне», — казала жанчына.

Па гэтаму запыту рэдакцыя газеты звярнулася да кіраўніцтва раённага вузла электрасувязі і УАЗ «Міёрская ЦРБ». Атрымалі вусны адказ, які, несумненна, задаволіў Таццяну Уладзіміраўну Шымуковіч — амаль два тыдні назад на ФАПе ўстаноўлены тэлефон па бесправадной тэхналогіі. Супрацоўнікі «раёнкі» таксама рады, што вяскоўцы цяпер могуць з хатніх тэлефонаў звязацца з фельчарам. Добра, што і нам не трэба ніякіх пісьмовых запытаў у раённыя ўстановы накіроўваць, бо праблемы ж няма. На ўсякі выпадак для тых, хто яшчэ не ведае, паведамляем новы нумар Сіцькоўскага ФАПа — 4-82-07. Званіце,  на здароўечка!

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта