Авторизация
 

Дзень інфармавання ахапіў Перабродскі сельсавет

 Тры інфармацыйна-прапагандысцкія групы ў складзе работнікаў райвыканкама, райсавета дэпутатаў, прадстаўнікоў аховы здароўя, санітарнай службы, аддзела па надзвычайных сітуацыях 15 ліпеня сустрэліся з працоўнымі калектывамі і з вяскоўцамі па месцы жыхарства ў Перабродскім сельсавеце.

Дзякуй за пляж

З праблемамі, якія складана вырашыць на мясцовым узроўні, сяльчане маглі звярнуцца да старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай, якая вяла прыём у Перабродскім сельсавеце. Раіса Іванова прыйшла перш за ўсё падзякаваць кіраўніцтву раёна за абуладкаваны пляж на беразе перабродскага возера. Дзякуючы новым умовам адпачынку ён ужо набыў добрую славу нават далёка за межамі нашага краю. Марыя Мікалаеўна звярнула ўвагу, што гэта намаганні жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.


Яшчэ ў Пераброддзі мараць пра гульнёвую пляцоўку для дзяцей. А хвалюе мясцовых жыхароў стан дарогі галоўнай вуліцы вёскі – Азёрнай. Асфальт з’ездзіўся, у выбоінах, адрэзак у бок да магазіна, з іх слоў, наогул непрыдатны для перамяшчэння. Прасіла Раіса Сяргееўна пасадзейнічаць хаця б у ямкавым рамонце. Гэта пытанне старшыня райсавета адрасавала начальніку УП ЖКГ, які якраз наведаўся у сельсавет. Ігар Войтаў патлумачыў, што праблема вырашальная, але пакуль з-за недахопу сродкаў давядзецца пачакаць.
Старшыня Перабродскага сельсавета Віктар Дзеравянчык таксама меў у запасе нявырашанае пытанне. Падчас вялікай работы па інвентарызацыі зямельных надзелаў выявілі адзін шмат гадоў таму прадастаўлены грамадзяніну, але дагэтуль невыкарыстоўваемы. Так у маляўнічым Зачарэўі з’явіўся свабодны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання дома. Праз аўкцыён уладальнікам можа стаць кожны, але выстаўляць яго давядзецца з пазнакай «без падключэння да электраэнергіі». З-за вялікага ажыятажу пераходу на электраацяпленне прапускная здольнасць мясцовай падстанцыі стала недастатковай. Пытанне, як яе ўзмацніць, давядзецца абмяркоўваць сумесна са спецыялістамі раёна электрасетак.

 Размова па душы

Маляўкі, Хутар Дзедзіна, Ніўнікі і Зачарэўе. Па такім маршруце скіравалася інфармацыйная група, якую ўзначальвала намеснік старшыні райвыканкама Алена Шалонька.


У невялічкай вёсачцы Ніўнікі гасцей чакала Ульяна Маркелаўна Пашкова. Да яе прыйшлі суседзі і сяброўкі з бліжэйшай вёскі Яўцерашкі. Добразычлівыя, усмешлівыя, яны рады прывітаць гасцей з раёна, схаваць ад спякотнага сонца ва ўтульнай хатцы, разам абмеркаваць надзённыя пытанні, проста паразважаць на жыццёвыя тэмы. Усе былыя працаўнікі сельгасвытворчасці, з натруджанымі рукамі, таму ніякіх запатрабаванняў. Усё задавальняе, усяго хапае, абы ціха і мірна жылося.


З цікавасцю слухалі вяскоўцы расповяды намесніка старшыні райвыканкама пра развіццё раёна, абмеркавалі тэму вакцынацыі супраць каронавіруса. Не менш важная была інфармацыя інспектара РАНС Алега Перапячаева, які нагадаў пра пажарную бяспеку. Сёлета з пачатку года ў раёне здарылася 20 пажараў, шэсць чалавек загінулі. У ліку ахвяр агню – асобы, схільныя да злоўжывання спіртным, і пажылыя. Таму папярэджанне ўсім – быць пільнымі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта