Авторизация
 

Аўтапрабег «Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі» прайшоў на Міёршчыне

 Аўтапрабег «Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі» прайшоў 1 мая. Маршрут пралягаў па тэрыторыі Міёрскага і Браслаўскага раёнаў ад хутара Дзісненскі рубеж да гарадскога пасёлка Друя праз Дзісну, Міёры і вёску Тычкі.

 

Калона ваеннай тэхнікі і сучасных аўто рухалася тымі дарогамі, якімі ў 1944-м ішлі воіны 302-га стралковага палка 29-й стралковай Полацкай дывізіі, вызваляючы населеныя пункты ад ворага. Стартаваў аўтапрабег на хутары Дзісненскі рубеж, дзе ў 1941 годзе 126-я стралковая дывізія дала сур’ёзны адпор праціўніку падчас абарончых баёў.

 

На Дзісненскім рубяжы

Сонечны майскі ранак. На Дзісненскім рубяжы шматлюдна і ўрачыста. Ваенны аркестр грае мелодыю бессмяротнай песні «День Победы». У далёкім 1941-м ніхто не ведаў, калі будзе пераможаны вораг, і ніхто не сумняваўся, што гэта абавязкова адбудзецца. Святым месцам назваў

 

Дзісненскі рубеж былы ваенны камісар Міёрскага раёна Сяргей Жабёнак. Нагадаў пра падзеі 80-гадовай даўнасці, калі тут уступіла ў бой з праціўнікам 126-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерала Кузняцова. Пасля нямецкія камандзіры пісалі ў сваіх дзённіках, што ў гэтых мясцінах сустрэлі арганізаванае супраціўленне. Сілы былі няроўныя. Калі да пачатку Вялікай Айчыннай вайны дывізія налічвала 14,5 тысячы салдат, то пасля баёў на Дзісненскім рубяжы засталося толькі 2 355. Генерал Кузняцоў загінуў пры абароне Полацка, які пратрымаўся 16 дзён. Усклаўшы кветкі да памятнага знака 126-й стралковай дывызіі, удзельнікі аўтапрабега рушылі ў дарогу.

 

 Па маршруце вызвалення

У кожным пункце маршрута праходзілі мітынгі. Гаварылі, як важна памятаць пра цану Перамогі і радавацца мірнаму небу, ускладалі кветкі да памятных знакаў і брацкіх магіл, хвілінай маўчання шанавалі памяць тых, хто загінуў за нашу свабоду.

 
У Дзісне ля брацкай магілы пасадзілі алею памяці. У вёсцы Тычкі асвяцілі памятнае месца, дзе 5 ліпеня 1944 года адбыўся вялікі бой. У ім вызначыўся ваеннаслужачы 125-га асобнага знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна 29-й стралковай дывізіі старшына Віктар Бабічаў. Адбіваючы контратаку, знішчыў два кулямёты, чатыры матацыклы і дзясяткі гітлераўцаў. Быў цяжка паранены, але застаўся ў страі. У 1945-м атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

 
Як нагадаў Сяргей Жабёнак, свой вызваленчы паход 29-я стралковая дывізія пачала 23 чэрвеня 1944 года ў раёне Віцебска, 2 ліпеня ўжо вяла баі за Дзісну, а 6 ліпеня вызваліла Друю. Шлях ад Дзісны да Друі ўдзельнікі аўтапрабегу прайшлі за некалькі гадзін. Нашы салдаты адольвалі гэтую дарогу дзень за днём, адбіваючы жорсткія контратакі ворага, губляючы сваіх таварышаў, крок за крокам набліжаючы перамогу. За мірнае неба нашы дзяды і  прадзеды заплацілі вялікую цану і пра гэта заўсёды трэба памятаць.

 

 СЛОВА ЎДЗЕЛЬНІКАМ

Старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў:
– У лёсе краіны, як і ў лёсе кожнага чалавека, ёсць трагічныя старонкі. У сакавіку мы ўспаміналі трагедыю Хатыні, у красавіку – Чарнобыльскую аварыю. У чэрвені ўспомнім пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мы пра гэта памятаем. І наша самая галоўная задача – каб нашы дзеці, унукі і праўнукі пра гэта ведалі. Калі будуць ведаць, то будуць памятаць. І тады трагічныя падзеі ніколі не паўторацца ў гісторыі нашай краіны.

 

Начальнік Полацкага пагранатрада Павел Харчанка:
– Для пагранічнікаў гэты год асаблівы. Спаўняецца 80 гадоў з дня 22 чэрвеня, калі пагранічныя заставы беларускай пагранічнай акругі прынялі першыя баі на дзяржаўнай мяжы. Ніводная не адступіла. Большасць засталіся ляжаць на гэтых рубяжах.

 

Начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Павел Ігнатаў:
– Да вайны насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў чалавек, кожны трэці не вярнуўся. Вечная памяць воінам, якія загінулі на палях баёў. Сваім гераізмам яны набліжалі Перамогу. Няшмат засталося ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Нізкі ім паклон! Наша задача – падтрымліваць традыцыі, абараняць і праслаўляць нашу радзіму.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта