Авторизация
 

Год бычка на ферме «Мядзведзева» ААТ «Папшулі»

 Ферма «Мядзведзева» ААТ «Папшулі» размешчана побач з цэнтральнай сядзібай гаспадаркі. З раніцы 27 студзеня на ёй вялі пагрузку групы кормнікаў для адпраўкі на мясакамбінат. Надыходзіў час чарговай выплаты заробку хлебаробам, рэалізацыя статка дазваляла атрымаць суму, якой не хапала для гэтай мэты.

 

Звычайна з сельгаспрадпрыемства накіроўваюць на перапрацоўку бычкоў сярэдняй вагой каля 400 кілаграмаў. Галоўны заатэхнік Таццяна ШЭДАВА не сумнявалася, што і цяпер будзе так жа, бо даглядчык статка на заключным этапе адкорму Анатоль Свяцкі (на фота) дабіваецца стабільных вынікаў, старанны і адказны работнік. На пытанне, што гарантуе поспех, адказаў усім вядомай фразай: «Статак трэба добра карміць».

 

Год бычка

Якая жывёлагадоўчая галіна ў гаспадарцы галоўная? Таццяна Шэдава без ваганняў адказвае – мясная. І тлумачыць:
– На малочнатаварных фермах утрымліваецца 800 кароў (з такім гуртом гаспадарка дзеліць у раёне пятае месца з ААТ «Туркова»). Статак вялікі, а даярак недастаткова, за кожнай замацавана не менш за 70 рагуль. Падмяняць аператараў машыннага даення некаму, добра, што пры хваробе кагосьці выручае пенсіянерка Валянціна Парэчын, вялікі дзякуй ёй за гэта. Працяглы час абыходзімся і без загадчыкаў ферм. Належным чынам захоўваць тэхналогію даення цяжка, таму 97 % надою рэалізуем толькі вышэйшым гатункам.

 
 Травяністых кармоў увогуле нарыхтавалі дастаткова – па 29,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Хапае сена, сенажу і сіласу, а вось абагачаць рацыёны дойнага статка бялком трэба, аднак фінансы не дазваляюць купляць шрот. Летась вынікі маглі быць яшчэ лепшымі, ды прыплоду аказалася менш. Сёлета спадзяванні на павелічэнне цяленняў менавіта ў студзені – маі, можна разлічваць на падаўжэнне лактацыі за кошт зялёных кармоў летам.

 
Сродкі, якія гаспадарка недаатрымлівае за кошт малака, тут імкнуцца кампенсаваць пры вырошчванні мяснога пагалоўя. У пэўнай меры гэта ўдаецца. Арганізаваць эфектыўны адкорм буйной рагатай жывёлы проста немагчыма без запасаў зернефуражу, таму старшыня з галоўным заатэхнікам на стадыі завяршэння жніва вызначаюць «недатыкальны запас» збожжа, які неабходна пакінуць на гэтыя мэты.

 
Непасрэдны клопат пра здароўе і будучыя прывагі цялят пачынаецца з іх нараджэння, што ўваходзіць у абавязкі даярак. Гэта першае спажыванне малодзіва, наступнае выпайванне, прывучванне да камбікорму КР-1 з кукурузай. І ўтрыманне ў чыстых і светлых памяшканнях прафілакторыя на МТФ «Мядзведзева», плёначнікаў на іншых фермах. Гэтую ўмову Таццяна Дзмітрыеўна лічыць важнай. Яна адзначае клопат пра маладняк найперш аператараў Наталіі Варона і Яўгеніі Лазурынай на МТФ «Мядзведзева», Наталіі Максімовіч у «Казлоўцах», Марыі Маняк у «Рундах».

 
Ва ўзросце каля месяца і пры вазе 40 – 45 кілаграмаў і больш маладняк трапляе на вырошчванне да даглядчыцы Ганны Вырвінскай на ферму «Румполле». Цяпер пад яе апекай гурт у 136 галоў. Напачатку меншыя цяляткі ў дадатак да кармасумесі з сена і сенажу па-ранейшаму атрымліваюць камбікорм КР-1 з кукурузай, з узростам ён замяняецца КР-2, КР-3. Выдаецца палавіннымі дозамі раніцай і вечарам.
Спраўляцца з кармленнем маладняку Ганне Сцяпанаўне дапамагае падвозчык Георгій Рыжык. Сярэднясутачная прывага гадаванцаў у 680 грамаў – іх агульны вынік.

 
Да паўгоддзя маладняк набірае вагу ў 180 – 200 кілаграмаў, бычкоў для адкорму накіроўваюць пад апеку Анатоля Свяцкага на ферму «Мядзведзева». Цяпер у яго групе 80 галоў. Даглядчык адзін клапоціцца пра ўсіх – раніцай і вечарам забяспечвае кармамі, чысціць, сочыць за вадой і станам жывёлы. Не ўсе працэсы механізаваны, сам завозіць і раздае сянаж і сена, здабрывае сумесь канцэнтратамі – да двух кілаграмаў на галаву за два разы. Дзякуючы адказнасці і старанню ў няпростых умовах забяспечвае сярэднясутачныя прывагі да кілаграма і больш.

 
 На Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне мінулагодняга лістапада Анатоль Арсенавіч узнімаўся на раённую сцэну за ўзнагародай як найлепшы даглядчык не толькі сваёй гаспадаркі – усёй Міёршчыны, забяспечваў дзённую прыбаўку ў 1 009 грамаў. З улікам выбракаваных кароў ААТ «Папшулі» пастаўляе на мясакамбінат статак сярэдняй вагой да 547 кілаграмаў.

 

За 2020 год гаспадарка рэалізавала 256,3 тоны мяса – пятае месца ў раёне, малака – 1 793,3 т, гэта восьмая пазіцыя. Папярэдне забяспечаны прыбытак па канчатковым фінансавым выніку ў 654 тысячы рублёў пры рэнтабельнасці рэалізацыі ў 2,2 %. Няшмат, аднак і гэта дазволіла паменшыць даўгі і мець крыніцы для фінансавання самага неабходнага, найперш – выплаты заробку. 

 

Зыходзячы з аб’ёмных паказчыкаў за мінулы год, адкрытае акцыянернае таварыства «Папшулі» знаходзіцца ў сярэдзіне раённай табліцы па развіцці як мясной, так і малочнай галіны. Калі ж ацэнку рабіць па забяспечаным прыросце, то ён практычна заўсёды вышэйшы за сярэднераённы паказчык.

 
Так, вытворчасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы за мінулы год склала 107,8 % (па раёне – 102,1 %), рост валавай прывагі –109 % (102 %) пры сярэднясутачнай 587 грамаў (+85 г). Па раёне штодзённая прыбаўка склала 511 г (+22). У «Папшулях» рэалізацыя вырасла на 11 %, калі па раёне паказчык адмоўны. Валавы надой сельгаспрадпрыемства павялічыла на 10,9 %, а раён – на 3,1 %,
па рэалізацыі адпаведна прыплюсавалі 10 % і 4 %. Надоем хваліцца цяжка – 2 636 кг на карову, калі раён мае 3 054, аднак прыбаўка на кожную абнадзейвае: 260 кг пры сярэднераённых 68.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта