Авторизация
 

Хуткасць руху цэніцца ў спорце, а пры яздзе па дарогах яна нярэдка прыводзіць да трагедый, у выніку якіх адны трапляюць у інваліднае крэсла, другія — у вечнасць. Чым вышэйшая хуткасць, тым больш цяжкія наступствы пры дарожна-транспартных здарэннях. Калі на спідометры стрэлка адхіляецца да 100 кіламетраў, то пры сутыкненні ў кіроўцы зусім няма шанцаў выжыць: такі ўдар раўназначны падзенню з 21 паверха.

 

Пра важнасць захавання хуткаснага рэжыму на дарогах мы пастаянна інфармуем насельніцтва, многіх папярэджваем, штрафуем, але не ўсе робяць выснову, а таму ДТЗ становяцца “спадарожнікамі” ліхачоў. За выхадныя дні ў вобласці адбылося яшчэ некалькі здарэнняў з удзелам транспартных сродкаў. Так, ва Ушачах матацыкліст, рухаючыся па горадзе на “Яве” ў начны час па асветленай вуліцы, не справіўся на высокай хуткасці з кіраваннем, выехаў на абочыну дарогі, ударыўся ў слуп лініі электраперадач. Ад атрыманых траўм памёр на месцы аварыі.

 

У гэты ж дзень у Міёрскім раёне на аўтадарозе Полацк-Міёры-Браслаў на прамым участку вадзіцель “Рэно” выехаў на сустрэчную паласу, потым на абочыну. “Спыніў” кіроўцу павільён аўтобуснага прыпынку. Аўтамабіль ад моцнага ўдару скурожыла, вадзіцель загінуў.

Пагадзіцеся, што жыццё — вельмі дарагая цана незахавання элементарных патрабаванняў ДАІ — быць асцярожнымі на дарозе.

 

А. КАПУСЦІН,

старшы дзяржаўтаінспектар.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта