Авторизация
 

354 трактара «Беларус» перадаў МТЗ калгасам Віцебскай вобласці

 20 снежня ў сталіцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства па перадачы 354 трактараў «Беларус» Мінскага трактарнага завода аграпрамысловым прадпрыемствам Віцебскай вобласці. Абнавіліся мехдвары і на Міёршчыне.   

 

На заканчэнні нядзельнага дня 20 снежня на машынны двор ААТ «Узмёнскі край» сваім ходам са сталіцы прыехалі два новыя колавыя трактары, упрыгожаныя дзяржаўнымі сцягамі краіны, сцягамі Віцебскай вобласці і Міёрскага раёна. З Мінскага трактарнага завода іх прыгналі механізатары гаспадаркі Сяргей Бабышка (на фота злева) і Іван Арлоўскі.

 

Сяргей Мікалаевіч – вопытны трактарыст і камбайнер з вялікім стажам працы на рознай тэхніцы ў былым калгасе імя Чапаева і цяперашнім ААТ «Узмёнскі край», летам пераважна нарыхтоўваў кармы з граблямі і прэсам, потым абмалочваў ураджай збожжавых і рапсу на камбайне «Палессе GS-1218», зімой вывозіў арганіку на палі, хаця даводзілася займацца многімі іншымі работамі раней на трактары Т-150К, апошнім часам – на «Беларусу-82». Са сталіцы ён вярнуўся на новым «Беларусу-82.1».

 
Яго малады калега Іван Арлоўскі заняты ў гаспадарцы толькі другі год. Слясарыць пасля хіміка-тэхналагічнага каледжа на гарадскім прадпрыемстве яму не спадабалася, таму працуе па першай спецыяльнасці, атрыманай у СПТВ, у сельскай гаспадарцы. На «Беларусу-3522» з дыскамі займаецца ворывам і падрыхтоўкай глебы да сяўбы, летам – корманарыхтоўкай. Іван Міхайлавіч прыгнаў з завода лізінгавы «Беларус-1221».

 
 – У сталіцу дабраліся ў суботу, атрымалі тэхніку на заводзе, агледзелі яе, заправілі. Дадатковага абслугоўвання трактарам не запатрабавалася, – расказваюць механізатары. – Пераначавалі ў гасцініцы, а ў нядзелю пасля невялікага мітынгу каля 11.00 калонай у суправаджэнні машын ДАІ рушылі ў дарогу. Даехалі без прыгод , блізка да апоўначы былі дома.

 
Адначасова на такіх жа сталёвых конях прыехалі ў свае гаспадаркі механізатары ААТ «Туркова» і «Дрыгучы». Увогуле Мінскі трактарны завод паставіць на Віцебшчыну 354 трактары на 43 мільёны рублёў. З іх каля 240 скіраваліся да новых гаспадароў сваім ходам 20 снежня. Астатнія будуць адгружаны па чыгунцы да канца снежня. Гэта «Беларусы» мадэляў 3522 – усяго іх 70 адзінак, 1523 – 22, 1221 – 143 і 82-х – 119. Пэўная колькасць дадатковай тэхнікі, не менш за толькі што атрыманую, трапіць у гаспадаркі нашага раёна праз галаўное прадпрыемства холдынга на базе ААТ «Полацкі малочны камбінат».

 
Кіраўнік вобласці шчыра падзякаваў надзейнаму партнёру – Мінскаму трактарнаму заводу і асабіста яго кіраўніку Віталю Воўку за праверанае часам плённае супрацоўніцтва, а таксама за важкі ўклад у асучасніванне сельскагаспадарчай галіны Віцебшчыны.
– НА Працу аграрыяў паўночнага рэгіёна Беларусі ўздзейнічаюць прыродна-кліматычных фактары, – адзначыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. – На агульны вынік упрываюць кароткія ў параўнанні з астатнімі абласцямі рэспублікі агратэхнічныя тэрміны палявых работ, а таксама самы высокі ў краіне ўзровень зношанасці машынна-трактарнага парка. Таму каб у разы хутчэй і больш якасна праводзіць увесь комплекс сельгасработ і ў канчатковым выніку адысці ад іх наслаення, уласцівага толькі Віцебшчыне, крайне важна правесці сур’ёзнае тэхнічнае пераўзбраенне галіны ў нашым рэгіёне як па надзейнасці, так і па функцыянальнасці. Гэта дазволіць забяспечыць важкі прырост прадукцыі раслінаводства з максімальнай эфектыўнасцю яе вытворчасці.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2021
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта