Авторизация
 

У раёне прайшоў чарговы Дзень жывёлавода

 Чарговы Дзень жывёлавода прайшоў у раёне 10 лістапада. Інфармацыйныя групы райвыканкама выехалі ў працоўныя калектывы малочнатаварных ферм і комплексаў гаспадарак, каб абмеркаваць вынікі работы, завастрыць увагу на важных пытаннях, выслухаць праблемы. У ААТ «Любінова» завіталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява, спецыяліст райплемстанцыі Ларыса Корсак, начальнік аддзела РАУС па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Юрый Мацюк, начальнік Новапагосцкага пажарнага паста Алег Сухоўскі.

 

У жывёлагадоўлі ўсё ўзаемазвязана. Калі цяляты здаровыя – ёсць прывагі. Добры маладняк – атрымаюць годную цялушку. Раней прайшло асемяненне, хутчэй стала каровай і пачала даваць малако. Цыкл патрабуе паскарэння, каб вынікі не прымушалі сябе доўга чакаць. Тады ў жывёлаводаў цяжэйшыя кішэні.

 
Напрыклад, на МТФ «Любінова» больш за 200 рагуль. Са слоў дырэктара гаспадаркі Васіля Яфімава, іх даглядае старанны калектыў.
У ААТ «Любінова» чатыры малочнатаварныя фермы, дзе 1 658 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 615 кароў. Месячны надой па гаспадарцы складае звыш 170 тон малака. За 10 месяцаў сёлета прыплод склаў 581 цяля, што на 133 больш за мінулагодняе. Усяго 618 расцёлаў, плюс 126 да леташняга, чаго дасягнулі за кошт якаснага асемянення. На сто кароў атрымалі 92 галавы прыплоду. Забяспечанасць цялушкамі звыш ста працэнтаў. Валавы надой з пачатку года павялічыўся, але на карову паказчык невялікі – 5,8 кілаграма малака, у той час як па раёне ён звыш сямі.

 
Усё, што маюць, трэба зберагаць і нарошчваць. Для гэтага, нагадала Ларыса Корсак, важныя рацыён кармлення жывёл, выпойванне і ўтрыманне цялят, асемяненне, лячэнне, якасць і таварнасць малака. Патрэбная база для выканання акрэсленых задач у гаспадарцы ёсць, усё залежыць ад асабістай адказнасці кожнага работніка на ферме.

 
У пакоі адпачынку, дзе праходзіла сустрэча, чыста. На стэндах размешчана важная для жывёлаводаў інфармацыя, у тым ліку па прафілактыцы хвароб. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява нагадала берагчы здароўе, якое залежыць ад кожнага з нас. У перыяд другой хвалі каронавіруснай інфекцыі вяскоўцам рэкамендавана ўстрымацца ад вялікіх святочных кампаній: не хадзіць па гасцях, сяброў не запрашаць, абмежаваць стасункі з пажылымі. Без вострай патрэбы не варта скіроўвацца ў грамадскія месцы, выязджаць у горад. Калі такая неабходнасць узнікла, прытрымлівацца масачнага рэжыму, трымаць дыстанцыю і апрацоўваць рукі антысептыкамі.
Шкодзіць арганізму курэнне, мішэнню якога становяцца лёгкія. Бічом сельскай гаспадаркі лічыцца алкаголь. З-за яго букет хвароб: церпяць ныркі, печань, сэрца. На дне шклянкі хутка тоне жыццё, выбрацца з гэтай бездны часцей за ўсё немагчыма.

 
Злоўжыванне алкаголем і неасцярожнасць пры курэнні – асноўныя прычыны здарэнняў. Выратавальнік Алег Сухоўскі прывёў статыстыку: у Беларусі сёлета і летась здарылася звыш 5 тысяч пажараў. У Віцебскай вобласці з пачатку года зарэгістраваны 740, агонь забраў 84 жыцці. Гібелі дзяцей не дапушчана. У раёне здарылася 19 пажараў, што на 10 менш леташняга, але аднолькавая колькасць ахвяр – па дзве.
Каб не дапускаць трагедый, варта адмовіцца ад курэння ў памяшканнях, пры раздачы корму. Нельга кідаць непатушаную цыгарэту на падлогу. У гаспадарцы для аматараў шкоднай звычкі адведзены спецыяльныя месцы на вуліцы.

 
Дома важна падтрымліваць у спраўным стане пячное абсталяванне. Завяршаць цепліць яго трэба не пазней чым за дзве гадзіны да сну. Небяспечна сушыць адзенне на печы. І просьба да ўсіх: устанавіць у пакоях пажарны апавяшчальнік. Ён часта ратуе чалавечыя жыцці.
Берагчы сваю маёмасць, не пакідаць у грамадскіх месцах незамкнёнымі веласіпеды заклікаў праваахоўнік Юрый Мацюк. Засцярог ад кібер-злачынцаў, якіх апошнім часам вельмі шмат. Ад іх супрацьпраўных дзеянняў пакутуюць уладальнікі банкаўскіх картак. Дзясяткі пацярпелі і ў Міёрскім раёне, шкода склала ад 50 рублёў да 2,5 тысячы рублёў. Асабліва пільнымі трэба быць пры аплаце праз інтэрнэт-сайты. Найперш неабходна ўпэўніцца, што заходзіце на афіцыйны, а не фальшывы. На званок «з банка» не паведамляць рэквізіты картак ні пад якімі ўгаворамі. Сапраўдныя супрацоўнікі фінансавай установы не ўдакладняюць такія дадзеныя па тэлефоне.
 
Работа на ферме кіпіць і не спыняецца да позняга. Так, у звычайнай сялянскай мітусні пад акампанемент мыкання праходзяць дні і гады. Наколькі цяжкая гэта справа, можна толькі здагадвацца. Усё, што трапляе на стол гараджан, праходзіць праз мазалістыя рукі працаўнікоў сяла. Удзельнікі інфармацыйнай групы падзякавалі ім за нялёгкую працу, павіншавалі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрапрацоўчай галіны.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта