Авторизация
 

З 14 да 23 кастрычніка праходзіла акцыя “Увага пешаход!”. І гэта не выпадкова. У апошнія гады дарожна-транспартны траўматызм з удзелам пешаходаў стаў адной з галоўных прычын гібелі людзей.

 

Паважаныя пешаходы! Пераходзьце праезную частку ва ўстаноўленых месцах. Пры гэтым звяртайце ўвагу не толькі на сігналы светлафора, але і на рухаючыся транспарт. Перш чым ступіць на пешаходны пераход, ідзіце толькі па тратуарах, а там, дзе іх няма, — па абочынах дарог насустрач транспарту.

 

Перасцярога пешаходнага траўматызму і ў тым, каб у цёмны час сутак удзельнікі руху выкарыстоўвалі святлоадбівальныя элементы. Восенню светлавы дзень памяншаецца, рана цямнее, туман — усё гэта абмяжоўвае бачнасць на дарозе для вадзіцеляў і пешаходаў, а значыць, рух у гэты час становіцца небяспечным. Ва ўмовах дрэннага надвор’я і ў прыцемках вадзіцелі заўважаюць пешаходаў запознена. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што пешаходы, калі бачаць агні аўтамабіля, які набліжаецца, думаюць, што вадзіцель іх заўважыў. Аднак гэта не так.

 

Выкарыстанне святлоадбівальных элементаў паніжае верагоднасць наезду аўтамабіля на пешахода ў цёмны час сутак на 85%, у 6,5 раза. За невыкананне правілаў прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі чалавек у нецвярозым стане — 175000 рублёў.

ХХХ

28 кастрычніка пройдзе рэспубліканскі адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Флікер мой — дарожны талісман”. Супрацоўнікі ДАІ будуць сустракацца з насельніцтвам, расказваць аб прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў, прапагандаваць выкарыстанне святлоадбівальных элементаў.

А. КАПУСЦІН,

старшы дзяржаўтаінспектар.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта