Авторизация
 

Што зараз адбываецца на Міёрскім металапракатным заводзе: рэпартаж

 Тэхналогія вытворчасці белай харчовай бляхі прадугледжвае пяць асноўных этапаў апрацоўкі металічнага ліста, дзейнасць якіх забяспечвае мноства дапаможных участкаў, служб, падраздзяленняў. Пусканаладачныя работы на іх праводзяцца паступова. 

 

Мясцовыя аператары пад пільным наглядам нямецкіх настаўнікаў першымі яшчэ ў канцы жніўня пачалі асвойваць рэверсны стан RСМ. Гэты вялізны і надта складаны агрэгат, другі па ліку з падобных, вырабленых апошнім часам у Германіі, ператварае гарачакатаную паласу таўшчынёй у 2 – 3,8 міліметра ў тонкую да 0,15 мм. Атрымалася першая прадукцыя ММПЗ, на якую ўжо быў попыт.

 
– Дзейнасць стана адладжана, усе аперацыі на ім працягваюць асвойваць нашы спецыялісты, – каменціруе сітуацыю генеральны дырэктар завода Пётр Шымуковіч. – Прадукцыю, металічны ліст патрэбнай заказчыку таўшчыні, ужо прадаём.

 
Дарэчы, дзейнасць стана забяспечваюць найперш кранаўшчыкі. У цесным кантакце працуе вальца-шліфавальная майстэрня. А як інакш, калі некаторыя рабочыя валкі разлічаны толькі на 12 гадзін эфектыўнага выкарыстання.

 
 Тэхналагічны працэс працягваецца на лініі электралітычнай ачысткі ЕСL. Яе пачалі правяраць у дзеянні ў пачатку верасня. Некалькі дзясяткаў метраў металічных канструкцый з ваннамі для эмульсіі і спецыяльна падрыхтаванай вады, радамі шчотак, механізмамі размотвання і змотвання рулонаў бляхі патрэбны для таго, каб на наступны тэхналагічны этап з агрэсіўным асяроддзем не трапіла нічога лішняга.

 
27 кастрычніка на ММПЗ зроблены трэці істотны крок развіцця вытворчасці – пачаліся пусканаладачныя работы на каўпаковых печах ВАF. Іх у цэху ўсяго дзесяць, пароўну для нагрэву і ахалоджвання металу.

 
 Запомнілася, як майстар пракатна-тэрмічнага аддзялення Антон Сяргееў знаёміў з тэхналогіяй абпальвання. У кожную печ загружаецца адзін над другім да шасці рулонаў металічнага ліста. Працяглы час яны павінны награвацца полымем прыроднага газу ў вадароднай атмасферы пры плюс 680 градусах. Потым награвальны каўпак замяняецца ахалоджвальным, пад ім струмень паветра і дробны «дожджык» паступова памяншаюць тэмпературу рулонаў да патрэбнага ўзроўню.

 
На словах – нібы нічога складанага. А на справе патрэбна было зманціраваць, запусціць, затым прадаставіць для праверкі дзяржпрамнагляду і іншым наглядным органам сістэмы і абсталяванне вадароднай станцыі, водападрыхтоўкі, газазабеспячэння, электразабеспячэння, кампрэсарнай станцыі, якая стварае запасы сціснутага паветра і выдзяляе з яго азот, і многае іншае, правесці экалагічны маніторынг.

 
Цяпер да пусканаладкі рыхтуецца наступны стан – дрэсіровачны, які забяспечвае даводку абпаленага металічнага ліста па таўшчыні. Гэта будзе перадапошні, чацвёрты крок да поўнага пуску прадпрыемства. Як запэўнівае генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч, яго запланавана зрабіць у лістападзе.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта