Авторизация
 

На пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума Савета дэпутатаў прааналізавалі работу Туркоўскага сельсавета

 На сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прааналізавалі работу Туркоўскага сельсавета. Напярэдадні яго тэрыторыю аб’ехалі сфарміраваныя з асноўных служб раёна рэйдавыя групы на чале са старшынёй райсавета Марыяй Баніфатавай. Далі агульную ацэнку парадку на зямлі, санітарнаму стану населеных пунктаў, аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай сферы. На Дні інфармавання выслухалі просьбы і праблемы людзей. На работу ўстаноў культуры, аховы здароўя, адукацыі, гандлю нараканняў не прагучала.

 

Дарогі і вада – галоўная бяда

Наогул, скардзяцца жыхары Туркоўскага сельсавета не часта. Сёлета ад іх у райвыканкам паступілі тры звароты па чатырох пытаннях. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў сярод сельсаветаў. Непасрэдна да старшыні Пятра Ціхановіча звярнулася шэсць чалавек: чатыры ў вуснай форме, два накіравалі пісьмы на электронны адрас. Галоўная тэма – дрэнны стан дарог. Хібы імкнуліся вырашаць. Да восеньскага дня інфармавання праблемы абвастрыліся. З 15 просьб, агучаных у працоўных калектывах і па месцы жыхарства вяскоўцаў, восем застаюцца на кантролі. У прыватнасці, чакаюць рамонту даезды да Грыгаравічаў, Забалоцця, дрыгуцкіх могілкаў. Бездаражжу абцяжараны рух у напрамку Відокі – Хамічы, сюды і пешшу праблематычна дабрацца. У ямах і выбоінах шлях на Цімошкава.

 
У аграгарадку Туркова даўно наракаюць на дрэнную якасць пітной вады. Яна карычневая, нясмачная, пры даследаванні ўстаноўлена перавышэнне нормы некаторых паказчыкаў. Тэлефанавалі на прамую лінію старшыні «Віцебскаблмаёмасць». Аднак паправіць становішча дапаможа толькі будаўніцтва станцыі абезжалезвання. Да лютага 2021 года застанецца на кантролі ў райвыканкаме зварот жыхара Туркова да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча. Вясковец хоча выкарыстоўваць электраэнергію для ацяплення.

 

Паслугі: ад колькасці да якасці

У 35 населеных пунктах Туркоўскага сельсавета 837 жыхароў. 494 з іх – працаздольнага ўзросту, 139 – маладзейшыя за іх, 204 – пенсіянеры. Прыкладна па сто жыхароў у аграгарадку Туркова, вёсках Цімошкава і Дрыгучы. Выступаючы са справаздачай, старшыня сельсавета Пётр Ціхановіч звярнуў увагу, што кожны тут адчувае сябе абароненым, усюды належныя ўмовы для якаснага жыцця і працы. Ёсць школа, садок. Аказваюцца медыцынскія, культурныя паслугі. У сферы гандлёвых нават канкурэнцыя. Шырокі асартыментны пералік у магазінах Верхнядзвінскага філіяла аблспажыўтаварыства «Родны кут» і міёрскага мясакамбіната «Пачастунак». Неабходныя тавары прапануюць Туркоўскае паштовае аддзяленне, поштамабіль, пяць аўтамагазінаў, якія даязджаюць у кожны населены пункт сельсавета і задавальняюць любое пажаданне пакупнікоў.

 
Сацыяльнымі паслугамі таксама забяспечаны. На тэрыторыі сельсавета 15 адзінокіх, 176 адзінока пражываючых пажылых, 24 інваліды І і ІІ груп. Усе атулены ўвагай і клопатам. Маючым патрэбу аказвалі адрасную дзяржаўную дапамогу. Штомесячную атрымалі 12 чалавек на суму каля 2,8 тысячы рублёў, аднаразовую – 8,8 тысячы рублёў. Сярод іх шматдзетная сям’я, якой 350 рублёў выдзелілі на рамонт пячнога абсталявання. Амаль на 700 рублёў выплачана дапамогі на набыццё падгузнікаў для інвалідаў.

 

Сваё: эканомна, смачна, прыбыткова

Задача сельсавета – падтрымліваць і развіваць асабістыя падсобныя гаспадаркі. Каштоўны іх уклад у харчовую бяспеку краіны. Прыбытак ад рэалізацыі лішкаў прадукцыі павышае рэальныя даходы сяльчан, што дапамагае істотна папаўняць сямейны бюджэт.
Сёлета са сваіх агародаў жыхары сельсавета сабралі 200 тон бульбы і 250 тон збожжа. Дзякуючы сельгасарганізацыям «Туркова» і «Дрыгучы» быў арганізаваны своечасовы абмалот. 48 га зямельных надзелаў грамадзян размешчаны і ў палях гаспадарак. Задаволены заяўкі на насенны матэрыял зерневых, салому і інш. У свабодным доступе былі мінеральныя ўгнаенні, грунт для расады.

 
Усяго па Туркоўскім сельсавеце налічваецца 391 асабістая падсобная гаспадарка, дзе 104 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 94 каровы, 25 коз, 17 коней, 216 свіней. За студзень – верасень у насельніцтва закупілі звыш 260 тон малака, што складае 103 % да леташняга ўзроўню. У разліку на адну карову прыплюсавалі 300 кілаграм. Тым часам пагалоўя ўсё менш. Хаця ў кожнага гаспадара ёсць магчымасць нарыхтоўваць кармы пад поўную патрэбу. Пашы падкормлены і падкошаны. На кожную рагатую жывёлу даводзілася па 0,5 га і па 0,5 га сенакосаў, спецыяльна выдзялялася тэхніка. Даступны ветэрынарныя паслугі і асемяненне.

 

Гуртом парадак падтрымліваць лягчэй

У складзе Туркоўскага сельсавета 11 дэпутатаў. Яны – галоўная апора мясцовай улады. Няпростыя праблемы па добраўпарадкаванні, прафілактыцы правапарушэнняў, развіцці падсобных гаспадарак дапамагаюць вырашаць і старэйшыны. Іх восем, дэманструюць уласны прыклад у працы, намерах, учынках. Пастаянна на сувязі. Найбольш актыўныя Міраслава Гудак і Мікалай Гарбатаў.

 
Актыў сельсавета кантралюе правапарадак на падведамнай тэрыторыі, хаця здараецца ўсялякае. За дзевяць месяцаў тут учынена восем злачынстваў: сем крадзяжоў і разбойнае нападзенне. Усе раскрыты па гарачых слядах. Складзены 64 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта амаль удвая менш леташняга за аналагічны перыяд.

 
Ва ўзмоцненым рэжыме працуе назіральная камісія па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый. Сёлета на тэрыторыі сельсавета здарыўся адзін пажар. З-за няспраўнасці пячнога ацяплення гарэла вулічная пабудова. Каб папярэдзіць падобнае, абследавалі 150 домаўладанняў, 30 паўторна. У трох выявілі прычыны і ўмовы, якія пагражаюць бяспечнай жыццядзейнасці. Тут жа прынялі меры па іх выпраўленні.

 
У рамках акцыі «Сям’я без гвалту» наведалі 52 сям’і. У трох пяць непаўналетніх прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. Маюць патрэбу ў абароне чацвёра дзяцей, іх адабралі з двух сем’яў. Цяпер яны на дзяржаўным забеспячэнні. Аднаго забіралі летась, сёлета ён вярнуўся да таты і мамы. Абстаноўка дома палепшылася, чаго дасягнулі сумеснымі намаганнямі калектывы Туркоўскай школы, адміністрацыі гаспадаркі і сельвыканкам.
 
Работу сельсавета прааналізавала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Густава. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава ўказала мясцовай уладзе на больш плённую работу па скарачэнні і зносе пустых дамоў. Неабходна актывізаваць збор падатку на нерухомасць і зямельнага з фізічных асоб, павінны яго плаціць і ўладальнікі сабак. Сумесна з сельгасарганізацыямі трэба садзейнічаць развіццю асабістых падсобных гаспадарак сяльчан, закупу лішкаў прадукцыі, у тым ліку малака. Каб аблегчыць вясковае жыццё, ДРБУ-203 давядзецца вырашаць праблему даезду да населеных пунктаў сельсавета.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта