Авторизация
 

Каардынацыйны савет грамадскіх арганізацый і палітычных партый раёна ўзнагародзіў ветэранаў

 Каардынацыйны савет грамадскіх арганізацый і палітычных партый раёна дзейнічае на Міёршчыне з дзесяцігоддзе, а ў цяперашнім складе зацверджаны рашэннем райвыканкама ў кастрычніку 2019-га. Пры ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі структурамі самым актыўным чынам уплывае на мясцовае грамадска-палітычнае жыццё.

 

У час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі садзейнічаў ініцыятыўным групам у зборы подпісаў, а грамадскія арганізацыі накіроўвалі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій і назіральнікаў на ўчасткі для галасавання. Савет мае непасрэднае дачыненне да правядзення патрыятычных акцый «Белая Русь – ветэранам», «Беларусь памятае», «Дзякуй за Перамогу» і іншых. Займаецца арганізацыяй дабрачыннасці ў адносінах не толькі да пажылых і інвалідаў праз рэалізацыю сацыяльных праектаў.

 

У прыватнасці, фарміраванні таварыства «Чырвоны Крыж» дзякуючы «Індывідуальнай дапамозе» падтрымлівалі малалетніх вязняў і ахвяр фашысцкіх рэпрэсій. Акцыя «Узаемадапамога» дала магчымасць набываць сродкі рэабілітацыі і гігіены для маючых патрэбу. Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд міру» ініцыявала і рэалізавала стварэнне дэкаратыўнай скульптуры «Дзеці міру – дзецям вайны». Ветэранская арганізацыя ў рамках мясцовых ініцыятыў працуе, каб з’явілася кафэ «Сярэбраны ўзрост».

 
 Дзякуючы аб’яднанню намаганняў па прафілактыцы і пераадоленні каронавіруса ўстановам аховы здароўя аказалі дапамогу ў набыцці антысептычных і дэзынфіцыруючых сродкаў, патрэбнага абсталявання нашы арганізацыі «Чырвонага Крыжа» на 3 385,7 рубля, «Белай Русі» – на 1 008 рублёў, аб’яднанне прафсаюзаў – на 1 230,4 рубля. Адно з апошніх агульных мерапрыемстваў – святкаванне Дня маці пры падтрымцы мясцовых арганізацый «Белай Русі» і ГА «Беларускі саюз жанчын».

 
Чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па абмеркаванні надзённых праблем грамадскага жыцця ў краіне і вынікаючых з гэтага мясцовых задач адбылося ў пятніцу, 23 кастрычніка, пры ўдзеле абласных прадстаўнікоў. У прыватнасці, кіраўнік абласнога каардынацыйнага савета Валяр’ян Мацкевіч заклікаў мясцовы актыў перш за ўсё клапаціцца пра будучыню краіны, павышэнне дабрабыту яе жыхароў, эфектыўнасць эканомікі і забеспячэнне парадку і спакою на вуліцах. Меркаванні і погляды ва ўдзельнікаў грамадскіх акцый могуць быць рознымі, нават супрацьлеглымі, але мэта адна – агульны дабрабыт, далейшае развіццё Беларусі.

 
 ПрА павагу да дзяржаўнай сімволікі гаварыў намеснік кіраўніка абласной арганізацыі ветэранаў-афганцаў Аляксандр Петрашкевіч. Старшыня раённага каардынацыйнага савета Алена Шамёнак, яна ж – кіраўнік мясцовай арганізацыі ГА «Белая Русь», падкрэсліла, што на Міёршчыне ўсе грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі пастаянна працуюць ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і садзейнічаюць павышэнню ролі дзяржавы ў клопатах пра чалавека-грамадзяніна. Актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі грамадскакарысных праектаў.

 
– У любой справе кожнаму чалавеку трэба пачынаць з сябе: быць не толькі спажыўцом агульных паслуг, але і ведаць і выконваць уласныя абавязкі перад грамадствам і дзяржавай, – гаварыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава.

 
На пасяджэнні выказана агульнае меркаванне ў падтрымку эвалюцыйнага развіцця нашай дзяржавы, абнаўлення Канстытуцыі краіны ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу. Неабходна весці размову з людзьмі, дыялог з прадстаўнікамі розных палітычных плыняў з мэтай вырашэння праблемных пытанняў. А прапановы па напрамках далейшага развіцця дзяржавы павінен абагуліць і канкрэтна акрэсліць чарговы Усебеларускі народны сход ужо ў снежні.

 
 Беларусь цяпер знаходзіцца на перакрыжаванні думак і меркаванняў, адзначыў у заключэнне намеснік старшыні райвыканкама і прадстаўнік каардынацыйнага савета ад раённай арганізацыі дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Веды» Валерый Драба. Але для ўсіх павінна прыйсці разуменне, што курс Беларусі на незалежнасць, палітычную і эканамічную, – адзіна правільны.
 
На пасяджэнні каардынацыйнага савета ўшанавалі з нагоды юбілею старшыню раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Вячаслава Стому. Кіраўнік абласнога аб’яднання Валяр’ян Мацкевіч падкрэсліў, што на тую вайну Вячаслаў Мілецьевіч трапіў у самы пачатковы, а таму найбольш цяжкі ў плане пераводу ўсёй армейскай гаспадаркі на баявы парадак перыяд, але з гонарам прайшоў усе выпрабаванні, да канца выканаў свой воінскі абавязак.

 

З першых дзён стварэння аб’яднання воінаў-афганцаў ён узначальвае раённую арганізацыю, жыццём, грамадскай актыўнасцю і працай мастака пацвярджае вернасць армейскім традыцыям. Валяр’ян Альбінавіч прыпаднёс юбіляру прывітальны адрас савета абласной арганізацыі, прэмію і памятны падарунак. Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў са словамі сардэчнага віншавання Вячаславу Стому ўручыла старшыня раённага Савета Марыя Баніфатава.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта