Авторизация
 

Дзень інфармавання прайшоў у Туркоўскім сельсавеце

У чацвер, 15 кастрычніка, прадстаўнікі раённай улады і служб райвыканкама адклалі важныя справы і накіраваліся ў населеныя пункты і працоўныя калектывы Туркоўскага сельсавета. Непасрэдна ад вяскоўцаў імкнуліся даведацца, як працуюць сацыяльныя ўстановы, чым гандлююць у магазінах і аўталаўках, наколькі даступныя іншыя паслугі. Сустрэчных пытанняў гучала мала, хіба толькі дарожная праблема абвастрылася на сяле ў асеннюю разводзіцу.

 

На шляху да мехмайстэрні ААТ «Туркова» – яма на яме. Кожную запаўняе вадкая гразь, якая нават на малой хуткасці пад коламі аўто раскідваецца ва ўсе бакі. Абдае веласіпедыстаў, якія трымаюць курс з Цімошкава на работу ў Туркова. Сярод іх педагогі. Разгойдваецца на колдобінах сустрэчны школьны аўтобус.

 
Восеньскія дажджы ўнеслі свае карэктывы. Ехаць некамфортна на любым транспарце. Сяльгаснікі да такіх пейзажаў звыклыя, бо і тэхнікай бруд на дарогу выносіцца. Гэтай парой вясковы асфальт чыстым не бывае, але па гразі без ям рухацца куды зручней.
У размове з туркоўскімі аграрыямі пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Міёршчыны старшыня райсавета Марыя Баніфатава праблемы мясцовага значэння акрэсліла сама: дарожная і якасць пітной вады, якая знешне нагадвае гарбату. Тут даўно чакаюць станцыю абезжалезвання. Са слоў Марыі Мікалаеўны, яе будаўніцтва ажыццявіцца ў 2021 годзе. Астатняе – надзённыя клопаты. Наогул, сяльчане непатрабавальныя, ведаюць што ад іх саміх залежыць многае. Парадак падтрымліваюць – і дома, і на рабочых месцах, жывуць у згодзе з законам, добрасумленна працуюць на дабрабыт гаспадаркі і сваіх сем’яў. Па паказчыках у раёне ААТ «Туркова» ў тройцы лідараў, сярэдні заробак тут звыш 700 рублёў.

 
 У асенні сезон вострых рэспіраторных захворванняў Марыя Мікалаеўна заклікала аграрыяў прыслухоўвацца да свайго самаадчування. Пры першых сімптомах недамагання лепш адразу звяртацца да ўрача. Рэкамендавана зрабіць прышчэпку ад грыпу, што ўмацуе ўстойлівасць арганізма і да іншых небяспечных інфекцый, у тым ліку каронавіруса. Ужо многім давялося пераканацца ў гэтым на ўласным вопыце.

 
На малочнатаварнай ферме «Супорніца», куда завітала інфармацыйная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Алены Шалонька, жывёлаводы пытанняў не задавалі, праблем не агучвалі. Уважліва выслухалі, як будзе развівацца раён у бліжэйшы час. Спецыяліст РЦГЭ Марыя Рынкевіч і інспектар РАНС Дзмітрый Плотнікаў нагадалі клапаціцца пра ўласнае здароўе ў перыяд пад’ёму вірусных інфекцый і не губляць пільнасці ў ацяпляльны сезон, калі вялікая верагоднасць узнікнення пажараў. Зрабіць прышчэпку ад грыпу і выправіць недахопы з хатняй печкай – асноўныя задачы для сяльчан на бліжэйшы час.

 
Дарожнае пытанне хвалявала жыхароў Дрыгуч: даезд да мясцовых могілкаў немагчымы ў любую пару, а цяпер – тым больш. Дабрацца да вёскі Забалоцце таксама становіцца вялікай праблемай.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта