Авторизация
 

Чым заклапочаны на павяцкай зямлі? Даведаліся на сесіі Павяцкага сельсавета

 Колы рэдакцыйнай машыны адмяралі кіламетры нядаўна заасфальтаванай дарогі, якая вяла ў аграгарадок Павяцце. Як бачна, зварот старшыні Павяцкага сельсавета да дэпутата абласнога Савета Уладзіміра Мацвеева не застаўся без увагі. Новае асфальтавае пакрыццё – гэта шэсць кіламетраў па маршруце Александрына – Паташня. Такім жа хуткабежным стаў участак дарогі ва ўрочышча Салаўі. Ля асфальтавага завода гладка, без калдобін. Накірунак Урбанава – Друя падсыпалі друзам. Зручныя і роўныя дарогі – адна з умоў камфортнага жыцця на сяле, без іх штодзённая марока. Чым яшчэ заклапочаны на павяцкай зямлі, даведаліся на сесіі Павяцкага сельсавета. Сюды сабраўся мясцовы актыў, адказны за вырашэнне вясковых праблем. Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Баніфатавай прааналізавалі надзённае, абмеркавалі будучыя справы.

 

Інфраструктура і актыў – сельсавецкая сіла

Старшыня Павяцкага сельсавета Віктар Бандарэнка са шкадаваннем канстатаваў, што з кожным годам насельніцтва на падведамнай тэрыторыі ўбывае. У 33 вёсках менш за 10 жыхароў. Многія месцейкі сталі хутарамі, а ёсць такія, дзе ўжо ні жывой душы. Усяго сельсавет ахоплівае 64 населеныя пункты, у іх 1 380 жыхароў. Найбуйнейшыя аграгарадкі – Павяцце і Ідолта, дзе 370 і 342 насельнікаў адпаведна.

 
Мясцовыя органы самакіравання імкнуцца задаволіць патрэбы і запыты насельніцтва ў кожным куточку павяцкай зямлі, забяспечыць сацыяльную абарону, бяспечнае жыццё, а таксама разнастаіць адпачынак. Тут імкнуцца, каб у вёсках чысцела, а жыццё людзей станавілася больш камфортным.

 
На інфраструктуру сяльчане не скар- дзяцца: пра іх здароўе клапоцяцца чатыры фельчарска-акушэрскія пункты, рэалізуюць неабходныя тавары пяць магазінаў, аказваюць паштовыя паслугі два аддзяленні сувязі, ладзяць адпачынкі сельскі Дом культуры, два клубы, столькі ж дзейнічае бібліятэк. Ёсць вучэбна-педагагічны комплекс.

 
 Вырашаць праблемы вяскоўцаў дапамагаюць філіял «Павяцце» СУП «Чэрасы», ВУПКУ «Міёрскі», ААТ «Мерыца». Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак – актыўныя дэпутаты мясцовых саветаў. Усяго іх 11, у тым ліку педагог, участковы інспектар міліцыі, начальнік пажарна-аварыйнага паста, галоўны дзяржінспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міёрскага райвыканкама. Надзейныя памочнікі і старэйшыны, якіх 13 на павяцкай тэрыторыі. Са слоў старшыні сельсавета, кожны па-свойму непаўторны. Яны арганізуюць добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, могілак, право- дзяць растлумачальную работу па правілах пажарнай бяспекі. Па выніках работы ў 2020 годзе найлепшай прызнана старэйшына аграгарадка Ідолта Валянціна Цярэшка.

 

Клопат персанальны і на агульны дабрабыт

Старшыня сельсавета садзейнічае таму, каб катэгарыйнае насельніцтва забяспечыць дрывамі ці брыкетам да халадоў. Наогул, ветэранам працы, інвалідам і адзінока пражываючым асаблівая ўвага і клопат. Пад кіраўніцтвам сельсавета належным чынам арганізавалі пахаванне старэнькай павятчанкі, якая памерла ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Дзісне.

 
Ва ўзаемадзеянні з Верхнядзвінскім філіялам аблспажыўтаварыства прылаўкі магазінаў своечасова запаўняюцца неабходнымі таварамі. Сельгасарганізацыі дапамагаюць зносіць старыя дамы, нядаўна гэта зрабілі ў аграгарадку Ідолта, у вёсках Пуцінава і Дэмскія. Сіламі жыхароў Папкоў і павяцкай сельгасвытворчасці адрамантавалі агароджу на мясцовых могілках. Такая неабходнасць наспела ў Павяцці, дзе ўжо разгарнуліся работы. Устаноўлены дарожны ўказальнік да воінскага пахавання ля вёскі Лупаўшчына. Па просьбе сяльчан прагрэйдавалі і адрамантавалі пад’езд да могілкаў хутара Новы Двор.

 
Дзякуючы спонсарскай дапамозе набыла новы выгляд тэрыторыя, прылеглая да Павяцкага сельвыканкама. Папрыгажэла ля Дома культуры і бібліятэкі. Не адста- юць і домаўладальнікі. Палымнеюць яркімі кветкавымі фарбамі сядзібы Аліны Арсоба, Амелі Александровіч, Марыі Крупко, Антона Кашкура, Юзэфа Вармахоўскага, Юрыя Барысенкі, Рыгора Міна, Валерыя Каскевіча, Валянціна Шамінкі, Сяргея Нежывінскага ў аграгарадку Павяцце. Прыгожа ў дварах Івана Ластоўскага, Мікалая Кляўцова, Івана Цярэшкі ў Ідолце. Ярка на падворках Анатоля Лаўрыновіча, Алега Такмакова, Сяргея Шука, Наталлі Томка, Валянціна Лаўрыновіча, Сяргея Панізніка, Юрыя Сівіцкага, Уладзіміра Блажэвіча ў Паташні, Валянціны Адамовіч і Эдварда Рэута з Дэмскіх, Сяргея Дзедушкевіча ў Чурылаве Дальнім, Юрыя Вайдашэвіча ў Александрыне, Леаніда Яроменка ў Латышах і інш. Як гаспадыня найлепшай сядзібы на раённым свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» ўзнагароджана Таццяна Бурак з Ідолта.

 
Рупліўцаў шмат, але не ўсе ўладальнікі жылых дамоў адчуваюць адказнасць за ўтрыманне сваіх падвор’яў у належным стане. За справаздачны перыяд сельвыканкам выдаў 73 прадпісанні тым, хто не сочыць за парадкам.

 
Сельсавет падтрымлівае асабістыя падсобныя гаспадаркі, толькі сектар мае ўстойлівую тэндэнцыю да скарачэння. Апрацоўваць зямельныя надзелы сяльчан дапамагаюць мясцовыя сельгасарганізацыі, але ва ўмовах зацяглай вясны карысталіся папулярнасцю паслугі прыватнікаў – уладальнікаў трактараў і коней. Вырашаны пытанні выдзялення пашаў на выпас жывёлы насельніцтва. На кантролі закуп малака. Але не ўсё гладка па пытаннях кантрактацыі маладняку. Не заўсёды знаходзяць паразуменне ўладальнікі жывёл з кіраўнікамі сельгасарганізацый па расцэнках і тэрмінах разліку, зняцця з кантрактацыі.

 

 Каб спакойна было

На пастаянным кантролі прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў. Супраць гэтых заган змагаюцца разам з участковым інспектарам міліцыі Мікалаем Шведам. Сёлета на тэрыторыі Павяцкага сельсавета ўчынена 47 адміністрацыйных правапарушэнняў, летась удвая больш. Наладжана дзейнасць добраахвотнай дружыны і савета грамадскага пункта аховы правапарадку, у чым плён намаганняў мясцовых арганізацый. Сёлета на пасяджэнні разгледжаны 22 грамадзяніны, накіраваны хадайніцтвы кіраўнікам арганізацый для аказання дапамогі ў працаўладкаванні.

 
Аглядавая камісія курыруе пытанні папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый. Наведалі і абследавалі 136 домаўладанняў.

 
Павяцкі сельсавет прыгранічны. Таму абавязковая тут інфармацыйна-растлумачальная работа па пытаннях пагранічнай палітыкі. Для ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі на базе Павяцкай школы дзейнічае атрад юных сяброў пагранічнікаў. У складзе дзевяць чалавек, імі кіруе настаўнік, актыўны дэпутат мясцовага савета Антон Астукевіч. Наладжана сумесная работа з пагранічнікамі Полацкага пагранатрада, а менавіта пагранзаставы «Друя». Гэта падраздзяленне ахоўвае Дзяржаўную граніцу па тэрыторыі Павяцкага сельсавета і ўсяго Міёрскага раёна. Сёлета на ўчастку заставы затрымалі двух парушальнікаў.

 

Апантаных земляробаў шукаць у школе

Яшчэ сельсавет выступіў заяўнікам, каб рэалізаваць ініцыятыву «Павяцце-green school». Выйграны ў рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён» грант на 10 тысяч еўра дапаможа рэарганізаваць прысядзібную гаспадарку школы-сада ў самаакупную дэманстрацыйна-адукацыйную пляцоўку з прымяненнем сучасных тэхналогій арганічнага земляробства ў закрытым і адкрытым грунце. У планах на пустым участку пасадзіць яблыневы сад, ягадныя і дэкаратыўныя кустарнікі, безліч кветак – шматлетнікаў і адналетнікаў, а таксама агародніну. Запланавана будаўніцтва цяпліцы, бо старая ўжо аджыла свой век. У верасні рыхтавалі эксперыментальную пляцоўку, кантэйнеры для перапрацоўкі арганічных адходаў.

 
Як расказала дырэктар установы Алена Паўлоўская, на першым семінары з удзелам эксперта з Мінска, кандыдата сельскагаспадарчых навук Анатоля Спрынчака атрымалі першыя тэарэтычныя веды. Практыкаваліся закладваць арганічныя адходы ў вермікампостар, разводзіць папуляцыю гібрыда каліфарнійскага чарвяка, адаптаванага да мясцовых умоў, каб перапрацоўваць арганічныя адходы ў біягумус. У Павяцкай школе эксперыментуюць не першы год. Сёлета ласаваліся салодкім ураджаем кавуноў і дынь за свайго агарода.

 
Яшчэ ў планах школьнікаў падрыхтаваць мінізборнік рэцэптаў мясцовых кулінараў-аматараў здаровага харчавання, і распаўсюдзіць сярод жыхароў раёна. У кастрычніку праводзяць дабрачынную акцыю: хворым, нямоглым, інвалідам прадастаўляюць прадукцыю, якая вырасла на прышкольным участку. Апантаны калектыў вучняў і настаўнікаў жыве па прынцыпе «праца вызваляе чалавека ад трох вялікіх праблем: суму, заганы і нястачы».

 
З гэтым выказваннем пагадзілася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Яна звярнула ўвагу на асаблівасці жыхароў Павяцкага сельсавета: сабраныя, арганізаваныя і адрозніваюцца высокай гаспадарлівасцю. Прагучала падзяка за актыўнасць і плён па добраўпарадкаванні. Марыя Мікалаеўна прааналізавала іншыя агучаныя пытанні, у тым ліку работу па скарачэнні і зносе пустых дамоў.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 635
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта