Авторизация
 

Не застануцца без падтрымкі 13 кастрычніка першую палавіну дня старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў правёў у аграгарадку Язна. Напачатку ён сустрэўся з меліяратарамі. Расказаў ім аб працоўных здабытках хлебаробаў Міёршчыны. Сёлета яны павялічылі вытворчасць збожжа, малака.

 

Загружаны аб’ёмамі работ будаўнічыя арганізацыі, хаця тут адчуваюцца пэўныя праблемы. Відавочна, што аб’ёмы падрадных работ у бліжэйшай перспектыве паменшацца. Тым не менш будаваць будзем, у тым ліку жыллё.

Што да меліярацыі, то тут важна прыцягнуць інвестыцыі.

Зайшла размова пра цэны. Нехта з прысутных сказаў, што паўторыцца сітуацыя пачатку 90-х.

— Не, — цвёрда адказаў кіраўнік раёна. — Цяпер у нас на прылаўках ёсць усё, праблема з пакупніцкай здольнасцю насельніцтва. Прагназуецца павелічэнне заробку. Падыход тут адзіны. Працаўнікі павінны атрымліваць высокія заробкі, прадукцыйна і якасна працаваць.

 

Некаторым групам насельніцтва аказваецца сацыяльная дапамога. У гэтым накірунку праграма не згортваецца, а пашыраецца. Вырашэнне некаторых пытанняў залежыць ад кожнага з нас. На Міёршчыне гадуецца дастаткова жывёлы, ёсць зерне, камбікорм. Трэба з аптымізмам глядзець у будучыню. Не выключана, што акрамя атрыманых 500 тысяч рублёў падтрымкі работнікам бюджэтнай сферы, пенсіянерам на Віцебшчыне магчымы паўторныя выплаты.

 

Сітуацыя з палівам складаная. Торфабрыкетны завод, што на Браслаўшчыне, недапастаўляе прадукцыю. Таму райвыканкам прыняў рашэнне да канца года завозіць на двор па дзве тоны брыкету. Паляпшэнне становішча і ў тым, каб узвесці свой торфабрыкетны завод на тарфяным радовішчы Асавыя.

І. В. Кузняцоў акрэсліў перспектыву будаўнічай галіны. Цяпер узводзіцца турыстычны цэнтр у Мурашках (Перабродскі сельсавет). Плануецца рэканструкцыя заправачнай у Восцевічах. Ужо сёлета будаўнікі адновяць узвядзенне бальніцы ў Міёрах.

 

Кіраўнік Язненскага ПМС Пётр Баляслававіч Радзюк падзякаваў старшыні  райвыканкама за дапамогу ў вырашэнні розных вытворчых пытанняў. Адзначыў важнасць захавання калектыву, які аказвае значную дапамогу мясцовым сельгасарганізацыям. Кіраўніцтва ПМС імкнецца знайсці падрады ў розных месцах. Меліяратары працуюць у Віцебску, Полацку, Глыбокім, Шаркаўшчынскім раёне.

 

Падобная размова адбылася ў будынку Язненскага Савета, дзе сабраліся хлебаробы аграгарадка. Канстатавалася, што лясгас не спраўляецца з нарыхтоўкай дроў. Каб выправіць становішча, у бліжэйшы час да вырашэння гэтай праблемы падключыцца Язненскае ПМС.

Ігар Валер’евіч Кузняцоў адказаў на пытанні прысутных. Хутка адрамантаваць магазін па вуліцы Зорная з-за складанасцяў фінансавага характару не атрымаецца.

 

Трэба рамантаваць дарогі на Іст і Празарокі. Пакуль толькі дробны рамонт. З-за недахопу грошай не атрымаецца заасфальтаваць тэрыторыю дзіцячага садка. А вось завозіць субпрадукты ў мясцовыя магазіны паспрабуюць.

Старшыня Язненскага Савета В. М. Фядзьковіч паабяцала, што асвятленне ля СДК будзе, што да іншых месцаў, то неабходна эканоміць.

 

Адказаў старшыня райвыканкама на некалькі тэлефонных званкоў. Валянціна Іванаўна Гарцукевіч пыталася, ці будуць у раёне патрэбныя ўрачы, у прыватнасці, акуліст. Заяўка пададзена. Спадзяванне на тое, што ўрачы неабходных спецыяльнасцяў у медустановах Міёршчыны з’явяцца.

 

Старэйшына Лілія Вікенцьеўна Спірковіч турбуецца пра дрэвы па вуліцы Клённая. На выкананне гэтых работ ліцэнзія ёсць толькі ў раённым аддзеле надзвычайных сітуацый. Адтуль прыедуць спецыялісты, па ўзгадненню з кіраўніцтвам Савета і ПМС пытанне павінна вырашыцца.

 

Калі коратка падсумаваць вынікі сустрэч, то відавочна іх мэтазгоднасць. Таму і надалей практыка выезду старшыні райвыканкама ў сельсаветы будзе працягвацца. На месцы вырашаюцца многія праблемы, акцэнтуецца ўвага на тым, над чым трэба яшчэ працаваць.

Людвіг КАСАТЫ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта