Авторизация
 

Адбыўся чацвёрты Пленум раённага камітэта прафсаюза

 Чацвёрты Пленум раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адбыўся 15 верасня. У яго рабоце прынялі ўдзел усе старшыні прафкамаў сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны. Вяла пасяджэнне пры фарміраванні рабочых органаў – прэзідыума, рэдакцыйнай і падліковай камісій, зацвярджэнні парадку работы – выконваючы абавязкі старшыні райкама Марыя ЖУК.

 

З дакладам аб рабоце прафсаюзнай арганізацыі галіны АПК выступіла старшыня Віцебскай абласной прафарганізацыі аграрыяў Таццяна Ярома. Яна засяродзіла ўвагу прафактыву на неабходнасці трымаць у полі зроку патрэбы кожнага чалавека, садзейнічаць у вырашэнні праблемных пытанняў работнікаў, клапаціцца пра стварэнне належных умоў працы, кантраляваць дзейнасць па ахове і бяспецы працы, своечасовасць выплаты заробку. Вядома, яго трэба зарабіць, што патрабуе спакойнай і рытмічнай работы ўсіх вытворчых калектываў. Ніхто за нас нічога не зробіць. Усе пытанні павінны вырашацца мірна, умовы для гэтага на Віцебшчыне ёсць.
Таццяна Анатольеўна закранула пытанні збору прафсаюзных узносаў і мэтавага выкарыстання фінансавых сродкаў.

 
Падзякавала раённаму прафсаюзнаму актыву за падтрыманне спакойных умоў для плённай працы ў аграрным сектары сакратар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па міжнароднай рабоце Ганна Варфаламеева. Яна падкрэсліла, што прафсаюзныя лідары павінны быць наперадзе пры вырашэнні ўсіх пытанняў развіцця галіны, вылучаць і падтрымліваць моладзь, дэманстра- ваць стойкасць і мудрасць. Затым пачалося вырашэнне арганізацыйных пытанняў у сувязі з тым, што ранейшы старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель падаў заяву аб вызваленні ад пасады.

 
Старшыня абласной прафарганізацыі работнікаў АПК Таццяна Ярома прапанавала даверыць кіраўніцтва раённым галіновым прафсаюзам аграрыяў Валянціне Барок. Валянціна Ананьеўна міярчанка, спецыяліст з вышэйшай адукацыяй, усё жыццё працуе ў аграрным сектары: з 1989 года занята на розных пасадах кантрольна-рэвізійнага, а затым кантрольна-аналітычнага ўпраўлення ведамаснага кантролю аблвыканкама. Яна добра ведае раён, яго праблемы і людзей. З ёй даўно знаёмы аграрны прафсаюзны актыў Міёршчыны.

 
 Выказаўся ў падтрымку гэтай кандыдатуры старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў: Валянціна Барок усё жыццё працуе ў сістэме АПК, яна вопытны спецыяліст і чалавек, здольна працягваць добрыя справы і пачынанні, якіх нямала ў раёне. А цяперашнія няўвязкі – часовыя.

 
– Усіх ведаю, усе мяне ведаюць: у нас добрыя людзі – хачу з імі праца- ваць, – адгукалася Валянціна Ананьеўна. За яе як старшыню Міёрскага райкама прафсаюза работнікаў АПК члены райкама галасавалі адзінагалосна. І пад апладысменты ўсіх удзельнікаў. Заключным момантам выбараў для Валянціны Барок стала яе клятва добрасумленна выконваць новыя абавязкі прафсаюзнага лідара.
У сувязі з выбыццём старшынь некаторых прафкамаў пленум прыняў пастановы па змяненні складу райкама прафсаюза, па ратацыі членаў прэзідыума, абнаўленні прадстаўніцтва ў складзе абкама профільнага прафсаюза і савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Новаму старшыні прадастаўлена права прымаць рашэнні па расходаванні прафсаюзных фінансавых сродкаў у межах каштарысу з наступным зацвярджэннем іх пленумам.

 
У рабоце пленума прынялі ўдзел начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы райвыканкама Аляксандр Шокель і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 635
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта