Авторизация
 

Па шляху металічнай паласы: людзі і тэхналогіі

 Любая вытворчасць пачынаецца з сыравіннага склада. На ММПЗ гэта рулоны гарачакатанага металу рознага памеру і вагі, выгружаныя са спецыяльных вагонаў на бетаніраваную пляцоўку непасрэдна ў цэху перад рэверсным пракатным станам побач з чыгуначнай веткай.

 

– Гэты метал у палосах таўшчынёй ад 2 да 3,8 міліметра, шырынёй 700 – 1250 мм і вагой ад 10 да 25 тон пастаўляюць нам расійскія кампанія «Северсталь», металургічныя прадпрыемствы Ліпецка і Магнітагорска, – тлумачыць майстар пракатна-тэрмічнага аддзялення Антон Сяргееў. Вопыт работы з металам ён набываў на іншых прадпрыемствах, аднак для гэтай вытворчасці давялося дадаткова перавучвацца. Новая праца і наш кампактны гарадок яму падабаюцца. Са сваёй гаспадаркай добра асвоіўся і імкнецца даходліва пазнаёміць з ёй журналіста.

 
– Адсюль магутны 36-тонны маставы кран, на якім сёння працуе машыніст Аляксандр Латышкевіч, падае патрэбны для апрацоўкі рулон на рулонавозную цялежку. Яна цяпер поўнасцю загружана, на ёй два вялікія шэра-чорныя кругляшы, трэці ўжо заняў месца ў размотвальніку пракатнага стана, – працягвае экскурсію Антон Аляксандравіч. – Вальцоўшчык Дзмітрый Някрасаў мяняе рабочыя валкі. Як толькі справіцца, праз пульт падасць каманду на размотку. Далейшы працэс будзе кантраляваць аператар Сяргей Ліпко, які прадоўжыць апрацоўку металу.

 
 Дарэчы, у стане RСМ тры пары валкоў. Потым іх пабачым у вальца-шліфавальнай майстэрні. Самыя вялікія апорныя – у дыяметры да 1 100 мм і масай да 30 тон. Іншыя валкі – прамежкавыя і рабочыя – меншых памераў, яны разлічаны толькі на 12 гадзін эфектыўнага выкарыстання. Гэта непасрэдна рабочыя органы, якія ўключаюцца ў справу ўжо пры размотцы.
Паласа металу, нярэдка даўжынёй у сотні метраў, праходзіць праз стан і зноў звіваецца, затым імкнецца наперад, павялічваючыся ў даўжыні прапарцыянальна памяншэнню таўшчыні. І так пяць – шэсць разоў, пакуль не будуць забяспечаны патрэбныя параметры – магчыма да таўшчыні ў 0,15 мм. Вось таму і называецца стан RСМ рэверсным.

 
  Пракатаны метал трапляе ў склад № 2, на такую ж бетонную пляцоўку на падстаўкі, каб яго лёгка было падхапіць маставым кранам. Тут рулоны маюць іншы выгляд: халоднакатаны метал у іх ужо блішчыць. На крайняй скрутцы напісана, што пры шырыні ў 1 тысячу міліметраў і таўшчыні 0,35 мм яна мае вагу 9 430 кг, на суседняй – адпаведна 1 250 і 0,9 мм, 22 840 кг. Большых і меншых рулонаў тут не адзін дзясятак.

 
– Гэта ўжо гатовая прадукцыя, – тлумачыць майстар, – яна адпавядае параметрам па памерах і якасці, якія патрэбны заказчыкам. Аднак у далейшым тэхналагічны працэс будзе працягвацца. Вось адзін з рулонаў халоднакатанага металу ўстаноўлены на цялежку стана ачысткі ЕСL, які праходзіць стадыю пусканаладкі.

 
Стан ачысткі – гэта некалькі дзясяткаў метраў канвеера для металічнай паласы, які пачынаецца зноў жа ад размоткі, розных канструкцый, ёмістасцей і прыстасаванняў, спляцення труб і правадоў. Пра іх прызначэнне расказвае аператар пульта кіравання Андрэй Мілідовіч:

 
 – На нашым стане металічная паласа ачышчаецца ад металічнага пылу і магчымых часцінак металу, якія ўтвараюцца ў працэсе халоднай пракаткі, а таксама эмульсій, што пры гэтым выкарыстоўваюцца. Яна праходзіць праз ванны са спецыяльнымі растворамі, дзе забяспечваецца электралітычная ачыстка, і водную ванну для каскаднай ачысткі. Паміж імі ўстаноўлены шчоткі для механічнай ачысткі. Усё гэта ўжо апробавана ў рабоце, спадзяюся, што будзе канчаткова наладжана і пастаўлена пад нагрузку ўжо ў верасні.

 
Дарэчы, і тут працэс заканчваецца зматваннем бляхі ў рулон. Не скажу, што метал пасля чарговага стана набыў больш яркі бляск. Таму Антон Аляксандравіч патлумачыў, што выгляд паласы залежыць не ад працэсу апрацоўкі, а ў першую чаргу ад інструментаў – валкоў. Іх рыхтуюць да выкарыстання спецыялісты вальца-шліфавальнай майстэрні пад кіраўніцтвам Антона Глазкова. Калі адпрацавалі вызначаны тэрмін у пракатным стане, з валкоў напачатку здымаюць мацавальныя падушкі, падшыпнікі, ачышчаюць і мыюць ад эмульсіі, толькі потым устанаўліваюць у шліфавальны станок. Нагадаю, што ў гэтых металічных цыліндрах да 30 тон вагі!
Дзякуючы рэгулярнай падрыхтоўцы валкі могуць быць у эксплуатацыі па паўгода.

 
 Але вернемся непасрэдна да шляху, па якім рухаецца метал. Яго за станам ачысткі чакаюць каўпаковыя печы, па пяць награвальных і ахалоджвальных. У кожную змяшчаюцца ад трох да шасці рулонаў, адзін над другім. У першых гэты груз на працягу 20 гадзін будзе награвацца пры тэмпературы да 680 градусаў у вадароднай атмасферы, у другіх столькі ж часу астываць да 140 – 150 градусаў пад струменем паветра і дробнага «дожджыку». Цікава, што тэхналогія прадугледжвае не рулоны перагружаць з печы ў печ, а проста перастаўляць месцамі «каўпакі». Гэтым на ММПЗ яшчэ не займаліся, але на пляцоўцы перад печамі ВАF ужо з’явіліся першыя скруткі тонкіх і ачышчаных металічных палос.

 
Далейшы іх шлях на дрэсіровачны стан, дзе бляха будзе набываць патрэбную заказчыку таўшчыню. На гэтым абсталяванні вядуцца пусканаладачныя работы. Белы колер ад алавянага пакрыцця асноўная прадукцыя прадпрыемства набудзе на лініі луджэння, самай працяглай на прадпрыемстве. Яна ўжо схавалася за сіняй перагародкай з прафліста, дзе заканчваюцца мантажныя работы.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта