Авторизация
 

Новыя пластыкавыя карткі ААТ “ААБ Беларусбанк” прыступіла да выпуску пластыкавых картак БелКарт-М “Дзіцячая” і “Студэнцкая”.

“Дзіцячая” — гэта картка з індывідуальным дызайнам для непаўналетніх ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Яна выдаецца дзецям у якасці дадатковай да карт-рахунку бацькоў (усынаўляльнікаў, папячыцеляў). Яны могуць афармляцца на падставе пасведчання аб нараджэнні, тэрмін дзеяння 1-2 гады па выбару.

                                            

Па картках “Дзіцячая” можна рабіць безнаяўныя плацяжы ў гандлёва-сервісных арганізацыях, інфакіёсках, з выкарыстаннем паслуг СМС-банкінг, М-банкінг, інтэрнэт-банкінг, а таксама атрымліваць наяўныя грошы ў банкаматах банка. Кантраляваць аперацыі бацькі могуць з дапамогай СМС-апавяшчэння. За гэтую паслугу, а таксама за карыстанне карткай плату банк не бярэ. А яго ўладальнік можа ўстанавіць ліміт па правядзенню безнаяўных разлікаў і атрыманню наяўных сродкаў.

 

Картка “Студэнцкая” можа быць аформлена студэнтам (курсантам, навучэнцам) дзённай формы навучання, якія атрымліваюць вышэйшую, сярэднюю спецыяльную ці прафесійна-тэхнічную адукацыю. Яна афармляецца з абавязковым прад’яўленнем дакумента, які засведчвае асобу, а таксама студэнцкага (вучнёўскага) білета. Тэрмін дзеяння — 5 гадоў. За карыстанне плата не бярэцца.

Трымальнікам картак “Студэнцкая”, якія карыстаюцца ёй не менш года, пры атрыманні дыплома аб заканчэнні вучобы прадастаўляецца магчымасць на льготных умовах аформіць міжнародную картку MasterCard ці VISA Classic тэрмінам на год.

Усе падрабязнасці на нашым сайце ці па тэл. 4-27-08.

 

Г. РУБАНІК,

вядучы спецыяліст

аддзела рынкавага бізнесу.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта