Авторизация
 

Без тэрміну даўнасці жалоба і смутак па ахвярах вайны з Міёршчыны

 22 чэрвеня. Летняя сонечная раніца. Такая ж, што 79 гадоў таму ўвайшла ў гісторыю нашай краіны трагічнай чорнай старонкай. Яна забрала мільёны суайчыннікаў, пакінула на нашай зямлі шматлікія пахаванні, разбурэнні, пажарышчы. Час залечыў былыя раны, аднавіў паселішчы, пазначыў памятныя мясціны помнікамі, абеліскамі. Засталася памяць пра байцоў, падпольшчыкаў і партызан, што сваім жыццём заплацілі за Вялікую Перамогу. Без тэрміну даўнасці жалоба і смутак па нявінных ахвярах вайны.

Пра гэта ўзнёслым паэтычным радком распачала мітынг раніцай 22-га чэрвеня на Плошчы памяці загінулых барацьбітоў у райцэнтры першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Фурс. Ля помніка воінам, падпольшчыкам і партызанам сабраліся невялікай групай прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, калектываў устаноў і арганізацый Міёр.


З успамінаў пра той трагічны дзень у 1941-м пачаў выступленне намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Савецкі народ разбурыў планы заваёўнікаў, фашызм атрымаў варты адпор. Але дарагой цаной забяспечаны мір. Шмат нашых землякоў не вярнулася з франтоў Вялікай Айчыннай, не далічыліся маладых мужчын і хлопцаў мясцовыя вёскі. Абавязаны і будзем памятаць трагічную праўду вайны.


Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка на брацкай магіле воінаў, падпольшчыкаў і партызан. Хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леаднід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта