Авторизация
 

6 кастрычніка — Дзень архівіста

Кожны дакумент на ўліку У раёне вось ужо адзінаццаць год працуе архіў па асабоваму складу. З 1 верасня ім загадвае Т. І. Даргель, а пасаду галоўнага архівіста займае Галіна Пятроўна Барысоўская. Пра тое, якія дакументы там захоўваюцца, як можна атрымаць патрэбныя грамадзянам выпіскі, навіны гэтай галіны і іншае расказвае загадчыца Таццяна Іванаўна:

 

— На захоўванні ў нашым архіве знаходзяцца дакументы ліквідаваных суб’ектаў гаспадарання, а па асабоваму складу — і дзеючых пасля 20-гадовага тэрміну захоўвання іх у архівах устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў; вопісы.

 

Часцей да нас людзі звяртаюцца перад выхадам на пенсію для атрымання неабходных дакументаў. Як правіла, на падрыхтоўку даведак аб заробку нам даецца 15 дзён, але спраўляемся за 3-4. Трэба нагадаць, што клапаціцца ў такім выпадку трэба загадзя, бо збор некаторых дадзеных можа заняць шмат часу, калі прыходзіцца даваць запыт у занальны архіў, што ў Глыбокім.

 

Бывалі выпадкі, што людзі спрабавалі адшукаць сваякоў, запоўніць белыя плямы ў генеалагічным дрэве. Па магчымасці, дапамагаем усім.

У мінулым годзе выйшаў новы закон па зваротах з-за мяжы за атрыманнем даведак. Паводле яго грамадзяне Расіі і Украіны неабходныя дакументы змогуць атрымаць без асаблівых цяжкасцяў, як і раней. Жыхарам Літвы, Латвіі і іншых краін трэба будзе афармляць запыты праз пасольства. Гэта не толькі зойме больш часу, але і запатрабуе пэўных грашовых выдаткаў. Часам прыехаць да нас абыдзецца танней, чым дасылаць дакументы пісьмом.

 

У архіве захоўваецца 9852 справы. У канцы жніўня прынялі ўпарадкаваныя дакументы ад Волкаўшчынскай БШ-сада, дзе адказнай за архіў з’яўляліся Т. В. Суботка і дырэктар Г. Я. Хахель. Яны здалі загады па асабоваму складу, зводныя ведамасці паспяховасці і іншае — усяго 26 спраў за 1949-2011 гады. Прынялі 353 справы за 20 год ад ААТ “Узмёнскі край”, на тэрыторыі якога раней размяшчаўся калгас імя Чапаева (за 1949-1986 гг.).

 

Нядаўна падключаны ў нас банк дадзеных прававой інфармацыі “Эталон”. Праграма АІС “Узаемадзеянне” спрасціла работу з грамадзянамі. Яна вельмі падобна да “аднаго акна”. Напрыклад, адразу бачна, хто пачаў ліквідацыю сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці.

 

Нагадаю тым, хто займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю і наймаў людзей на працу, што пры здачы дакументаў вам неабходна прадаставіць копію пасведчання аб дзяржрэгістрацыі, загады па асабоваму складу, асабовы рахунак па заработнай плаце або разлікова-плацёжныя ведамасці.

 

Працуем мы з панядзелка па пятніцу з перапынкам на абед з 13 да 14 гадзін. Пытанні, якія вас цікавяць, можна задаць па тэл. 4-96-86. Добрым памочнікам кожнага архівіста з’яўляецца часопіс “Архівы і справаводства”. У ім друкуюцца самыя свежыя навіны нашай галіны, цікавыя і пазнавальныя артыкулы, а галоўнае — як правільна афармляць дакументы для здачы ў занальны архіў.

 

Напярэдадні свята выказваю падзяку ўпраўляючаму справамі райвыканкама Л. П. Бяззубенак, якая курыруе нашу працу. Трэба адзначыць падведамасныя архівы  ААТ “Беларусбанк”, камбікормавага завода, ПМК-55, КБА, школ, ільнозавода і хлебазавода, ДЭУ, “Белдзяржстраху”, пошты, тэрытарыяльнага цэнтра, РВЭС, ДУ “Ельня”, дзе адказныя работнікі заўсёды акуратна ставяцца да свайго карпатлівага абавязку — захавання і ўпарадкавання дакументаў.

 

Віншую нашых памочнікаў, супрацоўнікаў падведамных архіваў з надыходзячым Днём архівіста!

 

Запісала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта