Авторизация
 

Зона адпачынку сярод панскіх ліп з'явілася ў Сіцькове

 Працягваецца Год малой радзімы. Хочацца, каб нашы родныя мястэчкі былі чыстымі і ўтульнымі, каб імі ганарыліся. У Сіцькове ажыццявілі праект «Зона адпачынку сярод панскіх ліп».

У цэнтры вёскі Сіцькова-2, зусім блізка ля дарогі знаходзяцца ўнікальныя помнікі прыроды: стагадовыя дубы-веліканы, серабрыстыя таполі і ліпы, пасаджаныя яшчэ пры пане Гарунеўскім. Растуць яны недалёка ад школы. Побач абеліск загінулым воінам. Штогод напярэдадні Дня Перамогі тут прымаюць у піянеры вучняў чацвёртых класаў. Чаму б не стварыць у гэтым месцы міні-парк, дзе будуць адпачываць і школьнікі, і дарослыя, і людзі сталага ўзросту?


 З ідэі ўзнік сацыяльна-экалагічны праект «Зона адпачынку сярод панскіх ліп» у рамках раённага этапа дзіцячага экалагічнага форума «Зялёная планета». Засталося ажыццявіць.


Далучыліся да справы настаўнікі і тэхнічныя работнікі школы: арганізавалі суботнік па ўборцы тэрыторыі. Праца кіпела, кожны знайшоў сабе занятак. Згрэблі сухое лісце, сабралі ламачча і старыя сукі, знеслі ўсё гэта ў кучы і спалілі. Высеклі маладыя парасткі, прыбралі смецце. Зрабілі зручныя лаўкі, пафарбавалі іх у зялёны колер. Выгляд зусім змяніўся!


Прыемна паглядзець на вынік сваіх старанняў. Хочацца, каб так чыста і ўтульна было і надалей, каб людзі цанілі чужую працу, падтрымлівалі чысціню і парадак. Так мы зможам захаваць прыгажосць вакол сябе.

Фотаматэрыял прадастаўлены Сіцькоўскай ЯС-БШ.
Алена БУДА, вучаніца 8 класа Сіцькоўскай ЯС-БШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 543
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 179
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 124
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта