Будзе парадак
gazeta 1-10-2011, 09:36 27 818 Навіны
9 верасня адбыўся справаздачна-выбарны сход членаў садоўніцкага таварыства “Вяснянка”. На ім са справаздачным дакладам выступіў старшыня У. В. Лукашонак. Быў абноўлены склад праўлення і рэўкамісіі, а казначэем па-ранейшаму засталася Т. І. Радзюк.
Новым старшынёй праўлення абраны Аляксандр Антонавіч Кукуць, які працуе інжынерам па ахове працы УП ЖКГ. За мінулы час ён пазнаёміўся з колам сваіх абавязкаў, з праблемамі вялікай гаспадаркі. Чым лічыць трэба займацца ў першую чаргу?
— Неабходна наводзіць парадак з уплатай членскіх узносаў і з аплатай электраэнергіі, — адзначыў Аляксандр Антонавіч. — Члены праўлення ўжо пачалі абход усіх участкаў і пабудоў. Правяраем падключэнне электраэнергіі і яе аплату. Траіх папярэдзілі, недахопы неабходна выправіць на працягу 10 дзён, у іншым выпадку пагражае выключэнне з членаў таварыства. А гэта азначае, што трэба будзе вырашаць пытанні з уласнасцю на ўгоддзі і пабудовы.
Адначасова ацэньваем гаспадарлівасць дачнікаў, як яны наводзяць парадак на сваіх угоддзях, абкошваюць пустазелле, клапоцяцца пра канавы, каб папярэдзіць падтопліванне. Для тых, у каго ёсць праблемы з апрацоўкай зямлі, прапануем дапамогу. 16 членаў таварыства ўжо выказалі згоду, каб іх участкі за прымальную аплату ўзараў прыватны прадпрымальнік.
Для таго, каб усе члены таварыства ведалі пра справы “Вяснянкі”, будуць зроблены інфармацыйныя стэнды, шыльды. Дарэчы, з верасня памяняліся членскія ўзносы, цяпер яны складаюць 5 тысяч рублёў у месяц. Іх выкарыстанне будуць кантраляваць рэвізійная камісія і агульны сход. А на падсыпку дарог і іншыя канкрэтныя мэты пойдуць мэтавыя зборы з членаў таварыства, якія прама зацікаўлены ў іх правядзенні.
Буду ўдзячны за прапановы і заўвагі па лепшай арганізацыі спраў у садоўніцкім таварыстве. Мой мабільнік 612-29-92 (МТС), тэлефон казначэя 4-11-55. Адначасова разлічваю на разуменне ўласнай адказнасці і абавязкаў членаў “Вяснянкі”. Неабходна добраўпарадкоўваць пабудовы, падтрымліваць парадак на зямлі, па-гаспадарску выкарыстоўваць дарогі, праезды, электралініі, не дастаўляць праблем суседзям.
У садоўніцкім таварыстве ёсць многа свабодных участкаў. Імі могуць скарыстацца гараджане і ўсе жадаючыя.
Жадаю ўсім членам “Вяснянкі” плёну ў працы на сваіх участках і добрага адпачынку.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




