Авторизация
 

Інвестыцыйны форум

Інвестыцыйны форум Першы раённы інвестыцыйны форум праведзены 17 верасня. Невыпадкова ён прымеркаваны да абласнога фестывалю нацыянальных культур, бо падобнае мерапрыемства патрабуе максімальнай галоснасці, а ў гэты дзень у Міёры наведалася шмат прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў вобласці, карэспандэнтаў тэлебачання, радыё і газет.

 

Удзельнікамі інвестфоруму ў першую чаргу сталі так званыя дзелавыя колы, і не толькі раёна. Запрашэнні былі разасланы 21 прадстаўніку, абсалютная большасць праявіла цікавасць да мерапрыемства.

 

Нават назва сведчыць аб асноўнай мэце форуму — гэта пошук інвестараў для ажыццяўлення канкрэтных праграм. Так, Міёрскі мясакамбінат заканчвае падрыхтоўку праекта-каштарыснай дакументацыі для ўзвядзення новага халадзільніка. Павяцкі сельвыканкам зацікаўлены ў добраўпарадкаванні вадаспада на рацэ Вята і стварэнні тут папулярнага месца адпачынку. Дзісенскі гарсавет прапануе зямельныя ўчасткі пад забудову. Яго старшыня А. А. Качан гаварыў пра задумкі па аднаўленню Верхняга замка, да якога павінен весці падвясны масток, развіццё паломніцкага турызму, стварэнне з удзелам расіян турыстычнай базы. Прапановы не толькі для забудовы, але і па здабычы сапрапеляў падрыхтаваў Перабродскі сельскі Савет. Язненскі сельвыканкам зацікаўлены ў развіцці агратурызму...

Кампаніі з Расіі праявілі цікавасць да развіцця інфраструктуры, з Латвіі — да выпуску будматэрыялаў, з Турцыі — да паліўнай вытворчасці, а расійска-беларускія — да сферы турызму.

 

  

Інвестыцыйны форум Аднак абсалютная большасць прадпрыемстваў і арганізацый Міёршчыны мае патрэбу ў першую чаргу ў рэкламе сваіх паслуг і тавараў. З гэтай прычыны яны падрыхтавалі выставы вырабаў, адпаведныя прайс-лісты. Вось таварыства з абмежаванай адказнасцю "Альтан-пласт” займаецца вытворчасцю прадукцыі з пластмасы. А гэта вокны, дзверы, перагародкі для офісаў, асцякленне і вітражы. Аб’ёмы вытворчасці павялічваюцца, хаця яны і не такія значныя. Гэтую арганізацыю ў раёне ведаюць па вокнах ў рэканструяваную гасцініцу, дом №12 па вул. Камсамольскай у райцэнтры, Павяцкую школу, царкву ў Дзісне і іншыя аб’екты. Цяпер упор робіцца на якасць.

 

Прадукцыю льнозавода ў  асноўным спажывае Аршанскі льнокамбінат. Аднак гэтае прадпрыемства прапануе па прыемлемых цэнах вяроўкі, пражу ў бабінах (шпагат), тканіну для мяшкоў і ўпакоўкі, а для насельніцтва — кастрабрыкет па 349765 рублёў без НДС за тону.

 

УП ЖКГ павялічвае аб’ёмы вытворчасці піламатэрыялаў. А яшчэ прапануе тратуарную плітку трох мадэфікацый, нарыхтоўвае ацыліндраваную драўніну, нарыхтоўкі з яе і зрубы па індывідуальных памерах заказчыка.

 

  

Інвестыцыйны форум Асаблівай рэкламы не патрабуе прадукцыя камбікормавага завода. Канцэнтраты спажываюць гаспадаркі, а муку і крупы яшчэ і насельніцтва.

Шырокі асартымент каўбасных і іншых вырабаў прапануе для мясцовага рынку і на экспарт мясакамбінат. Сваю прадукцыю за межы рэспублікі пачаў пастаўляць хлебазавод. У гарадах Пячоры, Порхаў, Паталава, Выдрыца і іншых у Пскоўскай вобласці попытам карыстаюцца хлеб "Барадзінскі” і іншыя чорныя гатункі, асабліва з разынкамі, курагой і іншымі напаўняльнікамі. Эканамічна выгадна пастаўляць расіянам бісквіты, каўрыжкі і іншыя кулінарныя вырабы. Каб палепшыць іх якасць, прадпрыемства ўстанавіла крэмаўзбівальную і раскатачную машыны. Каб зменшыць транспартныя выдаткі, перавяло грузавыя аўтамашыны на газ.

 

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадстаўляў сувенірную прадукцыю, якую з любоўю вырабілі дзеці.

Цікавыя стэнды падрыхтавалі аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму, прыватныя турыстычныя агенствы "Паласаты рэйс” і "Халберг”.

 

  

 

Інвестыцыйны форум Пра вытворчы і турыстычны патэнцыял Міёршчыны, развіццё паслуг на форуме прадстаўнікам СМІ, гасцям і ўсім удзельнікам расказаў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, тлумачэнні давалі намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін, кіраўнік землеўпарадкавальнай службы І. М. Сафронаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

Пачатак пакладзены.

 

На здымках: Абмеркаванне праектаў у Дзісне; размова пра турызм; прадукцыя мясакамбіната; стэнды камбікормавага завода.

 Леанід Матэленак

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
:)
Вельмі шмат карыснай інфармацыі
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Вы решили купить квартиру в Подмосковье? ЖК «Центральный» - новостройка, отвечающая всем требованиям современного человека: интересные архитектурные решения, развитая инфраструктура, экологически чистый район, транспортная доступность. В городе Яхрома развита транспортная сеть: из города до Савёловского вокзала можно доехать на электропоезде, плюс ходят маршрутные такси. Вблизи города, инфраструктура, в последние годы, стала развиваться бурными темпами: открылись новые просторные торговые и развлекательные центры, банки...