Авторизация
 

Фестываль “Нас з’яднала зямля Беларусі” Праграма абласнога фестывалю нацыянальных культур была дапоўнена іншымі значнымі мерапрыемствамі. Асаблівую цікавасць у гараджан выклікаў першы восеньскі кірмаш, калі міярчане маглі папоўніць свае зімовыя запасы сельгаспрадукцыі. Ажыятажны попыт быў на ялавічыну і свініну, якія прывезлі ААТ “Чэрасы” і філіял “Павяцце”.

Попытам карысталася зерне, асабліва танны ячмень. А вось бульбу куплялі толькі ў самым пачатку. Сказаўся добры ўраджай клубняў на прыватных агародах і дачных участках. Ды і на палетках гаспадарак ён нядрэнны, вось таму ААТ “Пад’ельцы” завезла напрыканцы па 7 мяшкоў бульбы дзіцячым дамам сямейнага тыпу.

 

У фае РДК у гэты дзень прайшоў першы інвестыцыйны форум, на якім прамысловыя прадпрыемствы, арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, турыстычныя фірмы і горад Дзісна прапаноўвалі свае інвестыцыйныя праекты, рэкламавалі выпускаемую прадукцыю для перспектыўных спажыўцоў і інвестараў, кіраўнікоў суседніх раёнаў, якія былі спецыяльна запрошаны на гэтае мерапрыемства. Расказ пра яго будзе ў бліжэйшых выпусках.

 

Фестываль “Нас з’яднала зямля Беларусі” А непасрэдна фестываль пачаўся з прэс-канферэнцыі ў будынку райвыканкама. Яго ўдзельнікаў вітаў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Намеснік старшыні М. М. Баніфатава прадставіла журы, расказала пра традыцыі нацыянальных супольнасцяў на Міёршчыне.

 

На пытанні карэспандэнтаў адказы далі члены рэспубліканскага журы і абласнога аргкамітэта, які ўзначальвалі загадчык дзяржустановы “Рэспубліканскі Цэнтр нацыянальных культур” М. Л. Рыбакоў і начальнік аддзела ўстаноў культуры і мастацтва абласнога ўпраўлення культуры Г. Ф. Баркевіч. Яны падкрэслілі, што асноўнай мэтай гэтага абласнога свята нацыянальных культур у Міёрах з’яўляецца не конкурс яго ўдзельнікаў, а выбар прадстаўнікоў з ліку народных майстроў, кулінараў, спевакоў, танцораў, самадзейных паэтаў, нават юных выканаўцаў, якія будуць абараняць гонар Віцебшчыны на рэспубліканскім этапе фестывалю ў чэрвені наступнага года ў Гродне.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Главная Услуги Оценка ущерба Автотранспорт Оценка ущерба авто после ДТП В соответствии со ст. 12 закона об ОСАГО, ущерб дтп может определяться той экспертной компанией, которую выбирает клиент (потерпевший). Отчеты нашей компании составлены в соответствии с требованиями Федерального закона “Об оценочной деятельности в Российской Федерации” ФЗ № 135-РФ от 29.07.1998 г. с изменениями, и «Федеральных Стандартов Оценки» (ФСО № 1,2,3,4), утвержденных приказом Минэкономразвития России от 20 июля 2007 года.