Авторизация
 

Тысячы яркіх сонейкаў падарылі жанчынам на канцэрце, прысвечаным 8 Сакавіка, у Міёрах

 Узрушыў, парадаваў, здзівіў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. У мінулую пятніцу, 
6 сакавіка, раённы Дом культуры поўніўся ўсмешкамі і гучнымі апладысментамі.


Сустракалі гледачоў музыкай. Дружна і весела гралі ў фае выхаванцы і педагогі дзіцячай школы мастацтваў. Многія затрымліваліся паслухаць пералівы мелодый. Пакрысе запаўнялася глядзельная зала.

 Годныя палотнаў мастака

Першымі віталі публіку дзеткі-кветкі. Маленькія артысты ў касцюмах дзьмухаўца, рамонка, васілька і іншых кветачак эмацыянальна і старанна чыталі чатырохрадкоўі пра матуль і бабуль.
З галоўнымі гераінямі ўрачыстасці – лаўрэатамі звання «Жанчына года Міёршчыны»: майстрам змены льнозавода Галінай Бунта, загадчыкам склада СУП «Цітова» Святланай Сачыўка, старшым фельчарам аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ЦРБ Людмілай Кісялеўскай, настаўніцай англійскай мовы СШ № 2 Алай Мітрафанавай, загадчыкам Істаўскага сельскага клуба Раісай Налівайка – пазнаёміў відэафільм. На экране жаночыя вобразы, адлюстраваныя вядомымі мастакамі, змянялі кадры з ганаровымі працаўніцамі Міёрскага краю. Аналогія з сусветнымі шэдэўрамі мастацтва невыпадковая. Кожная сапраўдная жанчына можа стаць музай для творцы.


  Усё, што робяць мужчыны, – дзеля жанчын, заўважыў старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў. У віншавальнай прамове адзначыў, што самыя галоўныя каштоўнасці – каханне, вера, надзея – звязаны менавіта з жанчынай. Яна робіць свет добрым і высакародным.

«Посвящаем эту
песню женщинам…»

Мужчыны часцей спяваюць для жанчын, чым танцуюць. Хлопцы з тэатра мініяцюр выправілі гэты недахоп, зладжана рухаючыся ў строгіх касцюмах пад рытмічную мелодыю. На працягу ўсёй праграмы Міраслаў Блажэвіч, Юрый Рачыцкі, Дзмітрый Маскаленка, Макар Ажаль і Аляксей Рачыцкі вырашалі, якую кветку падарыць жанчыне на 8 Сакавіка. З прапановай наконт мімозы не пагаджаліся, палічыўшы гэты варыянт простым, неарыгінальным. Пакуль у мужчын ішлі «кветкавыя спрэчкі», артысты дарылі гледачам яркія эмоцыі.


 Праграма парадавала гарманічнымі дуэтамі. Юрый Казлоў і Святлана Бакевіч запэўнівалі, што самыя жаданыя – «Цветы без повода». Новае гучанне набыла народная песня «Ой, то не вечер» у выкананні Аляксандра Ляшкевіча і Дзіяны Маляўкі. На рамантычны лад настроілі Макар Ажаль і Яўгенія Шук. Не шкадавалі апладысментаў для Сяргея Ішчука і Дар’і Шук. Цёпла прымалі сямейныя дуэты Ігара Бунты з дачушкай Лерай, Святланы Ішчук з сынам Сяргеем.
Яшчэ адна крыніца прыемных уражанняў – дзі цячыя выступленні. Арцём Карандзей, вакальны гурток «Бэмс», дзіцячая эстрадная студыя радавалі непасрэднасцю і запалам.


 Пранікнёна чытаў прысвечаныя жанчынам вершаваныя радкі Дзмітрый Маскаленка. Стракатымі колерамі запоўнілі сцэну Святлана Ішчук і студыя ўсходняга танца «Фазійя». Рады былі гледачы сустрэчам з маладзёжным саставам тэатра мініяцюр, салісткамі Таццянай Бялевіч, Тамарай Якімёнак. Доўга апладзіравалі мужчынскаму квартэту з раённага аддзела ўнутраных спраў. Дзяўчаты са студыі руху і пластыкі «Шпілька» перадавалі эмоцыі праз запальны танец, а тэатр мініяцюр «Свае хлопцы» зладзіў гумарыстычнае музычна-танцавальнае свавольства, якое яшчэ больш узняло градус пазітыву.


 Пад бесперапынныя апладысменты спявалі папуры з песень мінулых гадоў Ігар Мятла, Юрый Казлоў, Аляксандр Пахірка і Аляксей Конах. Гучныя авацыі сарвала шматлікая мужчынская група з кампазіцыяй на матыў «Баллады о борьбе» У. Высоцкага. «Сегодня должны наши женщины знать: есть кому говорить им слова о любви», – строга і цвёрда гучаў песенны радок.
І кветкі ёсць каму дарыць. Пад фінальную песню артысты спусціліся ў залу з букетамі. Дарылі цюльпаны і … усё-такі мімозы. Пяшчотныя кветачкі нібы маленькія яркія сонейкі зноў запальвалі ўсмешкі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 637
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 103
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта