Авторизация
 

Аўтарытэт рэгіёну здабываюць найлепшыя. "Чалавека года Віцебшчыны-2019" выбралі ў Віцебску

  У мінулую пятніцу ў канцэртнай зале «Віцебск» ушанавалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны-2019». У ліку пяцідзесяці найлепшых прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Дэмскі сад» Уладзімір КАШКУР. Наш зямляк адзначаны за вялікі ўклад у развіццё і адраджэнне садаводства вобласці: летась удвая павялічыў валавы збор яблыкаў, у тры разы больш рэалізаваў пладовых і ягадных саджанцаў. Ацэнка працоўных дасягненняў і асабістых якасцей на такім высокім узроўні стала для яго прыемнай нечаканасцю. Тым не менш, Уладзімір Кашкур цяпер гордасць не толькі Міёрскага, але і ўсяго Прыдзвінскага краю.

 Вітаючы залаты фонд Віцебшчыны, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што высокага тытулу дастойныя людзі, якія сваімі справамі і ўчынкамі ўмацавалі сацыяльна-эканамічны патэнцыял вобласці, праявілі прафесіяналізм, адказнасць, патрыятызм. Тым самым даказалі, што вечныя каштоўнасці – любоў да Радзімы, клопат пра бліжняга, імкненне тварыць дабро – па-сапраўднаму каштоўныя.


 Паляпшэнне якасці жыцця немагчыма без інавацый, прагрэсіўных наватарскіх ідэй. Пры падвядзенні вынікаў года Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў, што ў вобласці забяспечана станоўчая дынаміка ў сацыяльнай і вытворчай сферах. Летась больш, чым у 2018 годзе, вырасцілі сельгаспрадукцыі, далучылі інвестыцый у асноўны капітал, выканалі будаўніча-мантажных работ, прадалі насельніцтву тавараў. Асноўныя галіны эканомікі працуюць з чыстым прыбыткам, станоўчай рэнтабельнасцю продажу.


 Больш чым на тысячу павялічылася суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, у 1,2 раза – колькасць самазанятых. Адчыніліся 46 аграэкасядзіб. Пачалі дзейнасць 428 новых прадпрыемстваў, у іх ліку па апрацоўцы драўніны ў Расонскім, Шаркаўшчынскім, Бешанковіцкім, Гарадоцкім, Полацкім раёнах. Літоўскія інвестары плануюць рэалізаваць праект па будаўніцтве комплексу дрэваапрацоўчых вытворчасцей ад лесапілення да выпуску цэлюлозы на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».
У Аршанскім раёне ўведзены ў эксплуатацыю першы ў Беларусі завод па вытворчасці сталёвых бясшоўных балонаў. «Віцебскія дываны» арганізавалі ўласную вытворчасць поліпрапіленавых ніцей. Прадпрыемства «Віцебскэнерга» ўвяло ў эксплуатацыю цэх замарозкі ягад, садавіны і грыбоў. Рэалізуе праект па замарозцы бульбы Талачынскі кансервавы завод.


 У эканоміку вобласці прыцягнута больш за мільярд долараў інвестыцый у асноўны капітал. Працягваецца рэалізацыя такіх ключавых праектаў, як мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбіната, «Нафтана», «Полацк-Шкловалакна», Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі у Міёрскім раёне, аб'ектаў другой і трэцяй чаргі лагістычнага цэнтра «Брэміна-Орша».


Летась аграрыі вобласці больш чым на чвэрць павялічылі ўраджай зерневых і зернебабовых культур, вырасла вытворчасць бульбы, рапсу, малака і яек. Уведзены новыя малочнатаварныя фермы ў Аршанскім, Віцебскім, Расонскім, Лёзненскім, Полацкім, Чашніцкім, Сенненскім і Талачынскім раёнах. На Аршаншчыне «Віцебскэнерга» пабудаваў сучасны малочнатаварны робатазаваны комплекс. У агракамбінаце «Юбілейны» завяршаюць узводзіць найбуйнейшы ў рэспубліцы МТФ «Купалінка» на 2 200 кароў.

Сельгаспрадпрыемства «Усце» ў першай палове гэтага года ўвядзе ў строй два інавацыйныя аб'екты: зернесушыльны комплекс для падрыхтоўкі насення сельскагаспадарчых культур на 10 тысяч тон і першую ў краіне МТК з сістэмай даення «рабатызаваная карусель».


 У фокусе ўвагі ўлады – развіццё бізнесу, за гэтым стаяць занятасць людзей, напаўняльнасць бюджэту. Сектар прадпрымальніцтва забяспечвае трэць інвестыцый і палову экспарту тавараў вобласці. Прыватныя інвестары рэалізуюць найбуйнейшыя інвестыцыйныя праекты.


Працягнецца работа па будаўніцтве станцый абезжалезвання, у тым ліку за кошт пазыкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Да 2022 года з'явяцца 80 станцый, што дазволіць палепшыць якасць водазабеспячэння для 30 тысяч сельскіх жыхароў.
Нямала зроблена і ў сацыяльнай сферы. Летась на фінансаванне аховы здароўя патрацілі чвэрць бюджэту вобласці. Уведзена ў эксплуатацыю цэнтральная паліклініка ў мікрараёне Поўдзень-7 Віцебска, алергацэнтр у Наваполацку, раённая паліклініка ў Верхня- дзвінску, шэраг участковых бальніц і стаматалагічных аддзяленняў у райцэнтрах.


Чацвёрты год у рэгіёнах рэалізуецца праект па стварэнні школ будучыні. Летась такому статусу стала адпавядаць Браслаўская СШ № 2. Па выніках 2019-га Міністэрства адукацыі прызнала Віцебскі абласны выканаўчы камітэт найлепшым у краіне па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, а Галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама – найлепшым сярод структурных падраздзяленняў краіны.
У Год малой радзімы набывае новае аблічча сельская мясцовасць. Раўняючыся на аграгарадок Копысь, пераўтварыліся Балбасава, Езярышча, Бягомль, Багушэўск. На чарзе Ві-дзы Браслаўскага раёна, Обаль Шумілінскага.


 Як падкрэсліў Мікалай Шарснёў, парадак павінен дамінаваць ва ўсім, а работу па добраўпарадкаванні трэба весці не толькі сіламі мясцовай улады. Прыемна, калі жыхары праяўляюць ініцыятыву. Такія намаганні скіраваны на дабрабыт Айчыны і моладзі.
За адзінаццаць гадоў з моманту заснавання пачэснага звання «Чалавек года Віцебшчыны» яго атрымалі звыш тысячы прадстаўнікоў розных прафесій Прыдзвінскага краю. Гэта высокая ацэнка заслуг адданных сваёй справе працаўнікоў, якія імкнуцца ісці ў нагу з часам, перамагаюць у разнастайных спаборніцтвах. Старшыня аблвыканкама прывёў яркія прыклады.


Так, летась за ўборачную кампанію трактарыст-машыніст Аршанскага камбіната хлебапрадуктаў Сяргей Грэкаў намалаціў 7 059 тон. Гэта не толькі найлепшы вынік Віцебскай вобласці, але і ў краіне. Вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста Сенненскага РАНС Арцём Калімулін падчас пажару выратаваў сям'ю з пяці чалавек, трое з якіх дзеці.


У намінацыі «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес» разам з нашым земляком Уладзімірам Кашкурам, які рэалізуе найлепшыя і зімаўстойлівыя гатункі пладова-ягадных культур, адзначаны дырэктар глыбоцкага прадпрыемства «Аржаніца» Васіль Брылёнак. Ужо на працягу шматлікіх гадоў яго брэнд – журавіны ў цукровай пудры. Захоўваючы прыродную карысць пры ашчаднай пастэрызацыі, прыватнікі гатуюць сіропы, мармелад з гэтай ягады, а таксама брусніц, буякоў, малін. Прысмакамі для ўмацавання здароўя частавалі на выставе-прэзентацыі.


Генеральны дырэктар ТАА «ФунгіБелПлюс» Раман Іваноў стварыў у Талачынскім раёне прадпрыемства па вырошчванні шампіньёнаў з выкарыстаннем сусветных тэхналогій. Прадаставіў 90 рабочых месц. Летась аб'ём экспарту прадукцыі склаў 3 мільёна 800 тысяч долараў.


 Аграгарадок Дабромыслі Лёзненскага раёна, старэйшына якога Галіна Маршалава, прызнаны найлепшым у рэспубліцы. Загадчык вытворчасці кафэ «Спатканне» ААТ «Полацк-гандаль» Кацярына Войчанка заваявала залаты медаль на конкурсе кандытараў «Італьянская кухня».


Вучаніца настаўніцы рускай мовы і літаратуры гарпасёлка Лёзна Вольгі Вячэрскай – пераможца рэспубліканскай алімпіяды. Дыплом другой ступені заваявала на алімпіядзе саюзнай дзяржавы. Пад кіраўніцтвам Вольгі Міхайлаўны атрад юных інспектараў дарожнага руху заняў першае месца ў рэспубліцы.


Урач-атарыналарынголаг, загадчык профільнага аддзялення абласной клінічнай дзіцячай бальніцы Ганна Якімцава ўкараніла ўнікальныя высокадакладныя аперацыі на вуху, выканала каля 300 аператыўных умяшальніцтваў з выкарыстаннем лазарнай хірургіі. Ад імя лаўрэатаў яна выказала падзяку за высокае прызнанне працоўных заслуг, узгадала пра калектывы, якія стаяць за кожным, бо толькі сумесная зладжаная праца можа прывесці да найлепшых вынікаў.


– Мы ўсе хочам гуляць па чыстых, прыгожых, бяспечных вуліцах, каб нашых дзяцей вучылі найлепшыя настаўнікі, ва ўніверсітэтах атрымлівалі канкурэнтаздольныя ў сучасным свеце веды. Жадаем купляць у магазінах смачныя карысныя прадукты, якасныя прамысловыя тавары з маркай «Зроблена ў Беларусі». Каб у бальніцах аказвалася якасная сучасная дапамога. Аднак не бывае працы-адзіночкі, усе сферы ўзаемазвязаны, – гаварыла Ганна Уладзіміраўна. – Каб дасягаць найлепшых вынікаў, кожны на сваім рабочым месцы павінен выконваць свае абавязкі максімальна сумленна і добра. Не трэба шукаць нейкіх апраўданняў, прычын, чаму нельга зрабіць, неабходна шукаць спосабы, каб гэта стала магчыма. У нашых сілах жыць у такой краіне, якой жадаем яе бачыць. Пры гэтым важна памятаць: наша галоўнае багацце – людзі. А разам мы – сіла.


Такія пранікнёныя словы пацвярджаюць: лаўрэаты – заслужаныя, прыстойныя, надзейныя людзі, якія робяць усё магчымае для росквіту роднай зямлі.


Завяршылася ўрачыстасць вялікім святочным канцэртам з удзелам найлепшых калектываў Віцебска і вобласці. Міёршчыну прадстаўляў песняй на італьянскай мове гарачы хлопец Уладзіслаў Сіманіс.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта