Авторизация
 

Менавіта такой была галоўная тэма сустрэчы старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігара Валер’евіча Кузняцова з кіраўніцтвам і работнікамі раённага вузла паштовай сувязі, якая адбылася раніцай 31 жніўня. Кіраўнік раёна расказаў аб развіцці Міёршчыны, справах у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, будаўніцтве і сацыяльнай сферы. У цэлым раён з планамі спраўляецца, а вось выкананне дадатковых заданняў выклікае пэўныя аб’ектыўныя цяжкасці. Што да паштовых работнікаў, то яны павінны пашыраць традыцыйныя і нетрадыцыйныя паслугі. Гэта важная сацыяльная служба, прадстаўнікі якой рэгулярна наведваюць кожны дом, сустракаюцца з насельніцтвам.

 

Размова ў час сустрэчы хутка набыла двухбаковы характар. Паштовых работнікаў цікавіла, дзе яны могуць купіць зерне для сваіх асабістых падсобных гаспадарак?

— Гэта можна зрабіць у бліжэйшых да райцэнтра гаспадарках, напрыклад, у ААТ “Пад’ельцы”, — быў адказ. Сёлета хлебаробы Міёршчыны засыпалі 18 тысяч тон фуражнага зерня, што значна больш леташніх аб’ёмаў. Частка яго можа быць выдзелена і для гараджан па ўмераных цэнах. Зразумела, у кожнай гаспадарцы цэны адрозніваюцца.

 

Адна з паштовых работніц з’яўляецца членам кааператыва, які ўзводзіць шматкватэрны дом па вуліцы Я. Томкі. Ці будзе гэтая будоўля сёлета закончана?

— Цяперашняя эканамічная сітуацыя ў рэспубліцы ўносіць карэктывы ў дзейнасць будаўнічай сферы. Аднак ва ўсялякім выпадку ўзвядзенне гэтага будынка будзе закончана сёлета ў снежні. Праблемы фінансавання могуць адбіцца толькі на закупцы сантэхнічнага абсталявання.

У райцэнтры сфарміраваны яшчэ адзін кааператыў, для дома якога сёлета плануецца закласці падмурак.

Паштавікоў непакояць дрэнныя дарогі, калі няпроста даехаць паштовай машыне ў Дзянісава ў Мікалаёўскім сельсавеце, трапіць дзецям у школу з Томкаў.

Пытанне не простае, бо патрабуе значных фінансавых і тэхнічных рэсурсаў. Цяпер яно вырашаецца метадам “народнай будоўлі”, калі мясцовая ўлада аб’ядноўвае намаганні розных арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак. Што да названых вёсак, то плануецца спачатку пусціць грэйдэр.

— Дзе можна распілаваць драўніну на дошкі за безнаяўны разлік?

Размова пра сітуацыю, калі забудоўшчык атрымаў банкаўскі крэдыт, аднак не можа яго выкарыстаць менавіта на гэтыя мэты. Піларама ёсць ва УП ЖКГ, аднак на выкананне заказа па безнаяўнаму разліку там вялікая чарга. Таму просьбу кіраўнік раёна ўзяў на асабісты кантроль.

 

І для паштавікоў усё больш актуальнай становіцца праблема павышэння заробку сваім работнікам. Гэта можна зрабіць, у прыватнасці, за кошт закрыцця некаторых “неперспектыўных” аддзяленняў сувязі на вёсцы.

Кіраўнік раёна лічыць непазбежнай аптымізацыю сеткі сацыяльных устаноў на вёсцы, бо сельскага насельніцтва менее. Аднак гэта трэба рабіць абдумана, каб сяльчане не атрымалі дадатковых нязручнасцяў. Для павышэння заробку неабходна больш эфектыўна выкарыстоўваць пашырэнне існуючых паслуг і ўкараненне новых.

 

Вуліца Камуністычная ў райцэнтры — адна з цэнтральных. На ёй нямала старых двухпавярховых дамоў з пячным ацяпленнем, калодзежным водазабеспячэннем, зручнасцямі ў дварах і мноствам непрыглядных хлявоў і хлеўчукоў. Які лёс гэтага мікрараёна?

Раённыя ўлады рабілі пэўныя захады, каб пачаць рэканструкцыю тут жылля. Аднак толькі на праектна-каштарысную дакументацыю патрэбна 420 мільёнаў рублёў, а непасрэдна на работы — мільярды. Цяпер такіх сродкаў у бюджэце няма, і ў бліжэйшы год яны не прадбачацца. І ўсё ж пытанне не здымаецца з парадку дня.

 

І. В. Кузняцоў дадаткова праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы пра справы ў некаторых сферах. Так, цяпер заканчваецца падрыхтоўка дакументацыі на заканчэнне будаўніцтва будынка цэнтральнай раённай бальніцы. Будаўнікі павінны там з’явіцца прыкладна ў кастрычніку сёлета. Асноўныя работы плануецца выканаць у наступным годзе. А пра ўвод пакуль гаварыць рана.

 

Праблемай для раёна з’яўляецца забеспячэнне насельніцтва палівам. Цяпер прымаюцца меры па задавальненню патрэб у дрывах. Вялікія спа-дзяванні былі на будаўніцтва торфабрыкетнага завода. Вось толькі з гэтым аб’ектам падвялі інвестары-чэхі. Цяпер да справы падключыліся турэцкія прадпрымальнікі, якія выдзелілі 500 тыс. еўра на закупку першай тэхналагічнай лініі ў шведаў. А ўвогуле плануецца, што прадпрыемства будзе за суткі рыхтаваць 110 тон брыкету, з гэтай колькасці 20-25 тон пойдзе на патрэбы раёна. Толькі ўвод аб’екта сёлета стаў праблематычным, а ў наступным годзе яго трэба ўвесці абавязкова.

 

Беларуска-расійская фірма ўзялася за ўзвядзенне гасцінічна-турыстычнага комплексу ў Мурашках. Будаўнічая пляцоўка там ужо рыхтуецца. Так што будзе справа і для будаўнікоў, і новыя рабочыя месцы. І наогул, каб заўтра жыць лепш, трэба больш будаваць, развіваць вытворчасць, напружана працаваць усім сёння.

 

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 270
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 982
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 186
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта