Авторизация
 

Датэрміновае галасаванне ідзе па Міёршчыне

 На тэрыторыі Міёрскага раёна ўтвораны 21 участак па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28. 12 лістапада ў 10 гадзін усе расчынілі дзверы для жадаючых прагаласаваць датэрмінова. Паназіралі за ходам падзей і карэспандэнты раённай газеты. 

 Каб пачатае
прадаўжалася

Цвецінскі ўчастак для галасавання № 34 размясціўся ў фае сельскага Дома культуры. Навідавоку неабходны інфармацыйны матэрыял. Празрыстая ўрна сярод вазонаў з кветкамі. Утульна і светла ў кабінах для галасавання. На супрацьлеглым баку ад іх стол з выгарадкай.


– Гэта асобныя ўмовы для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі і з аслабленым здароўем, – патлумачыла сакратар участковай камісіі Алена Філіповіч. – Да стала зручна пад’язджаць на калясцы. Ёсць і крэсла, што дазваляе прысесці тым, хто можа хадзіць. Калі слабы зрок – у дапамогу лупа, для невідушчых прадугледжаны трафарэт са шрыфтам Брайля. Безбар’ерны асяродак на выбарчых участках створаны паўсюль, незалежна ад наяўнасці выбаршчыкаў з амбежаванымі магчымасцямі.


 Аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата на Цвецінскім участку павінны 475 грамадзян. Першай завітала пенсіянерка Лілія Іванаўна Бялевіч. Прычым з’явілася ў дзвярах у першыя хвіліны работы ўчастка. Традыцыя ў жанчыны – галасаваць датэрмінова.


Зручнай магчымасцю загадзя выканаць грамадзянскі абавязак да 11.30 скарысталіся 11 вяскоўцаў. У асноўным тыя, у каго ў дзень выбараў неадкладныя справы. Ксенія Красько – дванаццатая. Працуе ў Цвецінскай бібліятэцы. І на выбарах у яе рабочае месца, бо акрэдытавана назіральнікам ад раённай арганізацыі БРСМ. Сочыць, каб усё праходзіла па рэгламенце, без замінак. Пакуль няма выбаршчыкаў, вырашыла прагаласаваць. Прад’явіўшы пашпарт, атрымала бюлетэнь, распісалася, указала дату датэрміновага галасавання і скіравалася ў кабінку. У гонцы лідараў удзельнічаюць пяць кандыдатаў. Аднак птушачку ў адпаведнай клетцы Ксенія паставіла хутка, бо ўсё абдумала загадзя. Са спадзяваннем, што выбраны кандыдат апраўдае спадзяванні, апусціла бэлетэнь.


– Пераможца мінулых парламенцкіх выбараў Андрэй Юніцын адпавядаў статусу дэпутата, – заўважыла член выбарчай камісіі Ірына Капуста. – Даступны, камунікабельны, умеў даходліва тлумачыць. Станоўчая думка склалася пра яго яшчэ як пра кандыдата пры першай сустрэчы ў Цвеціне. На працягу трохгадовай дзейнасці ў Парламенце прыязджаў, вёў прыём грамадзян, унікаў ва ўзнятыя пытанні, што вельмі важна. Галоўнае – захаваць пераемнасць, каб пачатае прадаўжалася і развівалася ў рабоце дэпутата новага склікання.


Ірына Фёдараўна – маці чацвярых дзяцей, былы бібліятэкар з багатым вопытам, доўгажыхар электаральных кампаній і сакратар участковай камісіі са стажам. Гэта дапамагае вылучаць кантраст паміж мінулым і цяперашнім. Па разважаннях прафесіянала, сучасныя выбаршчыкі сталі разумней, абачлівей. Не вераць папулісцкім заявам, як гэта было раней, а ўважліва аналізуюць, што прапануе той ці іншы кандыдат, якая эфектыўнасць яго работы на ранейшым месцы. Узважыўшы, робяць выбар.
З калегай у выбарчай камісіі і дырэктарам сельскага Дома культуры Зінаідай Кадушка жанчыны сышліся ў думцы, што нягледзячы на цяжкасці аб’ектыўнага характару, мы бачым спакой, стабільнасць. Набытае трэба захоўваць і не толькі на дэпутатаў разлічваць. Галоўнае – нераўнадушша да паўсядзённых клопатаў кожнага чалавека. Як даўней, так і цяпер трэба сумленна і шмат працаваць, тады ўсё будзе.

  Стабільнасць
рухае прагрэс

Туркоўскі ўчастак для галасавання № 46 таксама размясціўся ў сельскім Доме культуры. І тут усё на сваім месцы: кабінкі, урна, наглядная інфармацыя. Як запэўнілі члены камісіі, мясцовыя жыхары таксама з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Да апоўдня пасля старту датэрміновага галасавання ў празрыстай урне аказалася 15 галасоў. Іх аддалі, у асноўным, працаўнікі сяла. Усяго на ўчастку 393 выбаршчыкі, менавіта столькі прозвішчаў у спісах.


Імкліва адчыніліся дзверы, забегла загадчыца мясцовага магазіна Зоя Ганебная. Яна шаснаццаты выбаршчык. Паказала пашпарт, распісалася ў атрыманні бюлетэня, падалася да кабінкі.


– Паглядзіце на плакаце дадзеныя пра кандыдатаў, – прапануе Алёна Дуброўская. Але тая абрывае на паўслове.


– Ведаю, за каго галасаваць, – і так жа хутка, як з’явілася, знікае за шырмай кабінкі.
І вось бюлетэнь апушчаны. Зоя Уладзіміраўна выканала свой грамадзянскі абавязак, падзякавала і падалася за парог, каб зноў прымаць тавары і абслугоўваць пакупнікоў. Магазін пры дарозе карыстаецца попытам. У асноўны дзень выбараў, 17 лістапада, наведвальнікаў будзе яшчэ больш. На разважанні часу няма, але на развітанне кінула: галасавала за стабільнасць, якая і ў сельскай мясцовасці рухавік прагрэсу.

 ДАРЭЧЫ
Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 19 гадзін 16 лістапада. 17-га, у асноўны дзень выбараў, на ўчастак трэба паспець да 20.00.

У ТЭМУ
На Дзісенскім участку № 30, які знаходзіцца ў памяшканні гарадскога Цэнтра культуры, да старту датэрміновага галасавання падышлі творча. Значная падзея распачалася гімнам краіны. Прагучалі ўрачыстыя прамовы і патрыятычныя песні. Першым чалавекам, які прагаласаваў, стала Таццяна Парадня. Ёй уручылі сувенір. Як расказаў старшыня ўчастковай камісіі Аляксей Астукевіч, святочны настрой захаваецца да асноўнага дня выбараў. У нядзелю ў ГЦК адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам мясцовых артыстаў. У дзень датэрміновага галасавання ўчастак наведалі 66 дзісенцаў. Усяго ў спісах 1 163 выбаршчыкі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 796
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 582
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 936
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 822
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 270
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 371
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта