Авторизация
 

Вучоба

У Полацкім пагранатрадзе ўпершыню ўтвораны пазаштатны вучэбны пункт. На базе вайсковай часці 129 хлопцаў, прызваных з Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, вывучалі азы страявой падрыхтоўкі, статуты, матэрыяльную частку стралковай зброі, курс разведчыка. Заняткі з маладым папаўненнем праводзілі лепшыя афіцэры, прапаршчыкі і ваеннаслужачыя кантрактнай службы. А 29 ліпеня на пляцу адбыўся ўрачысты рытуал уручэння зброі маладым воінам. Часова выконваючы абавязкі камандзіра часці палкоўнік Аляксандр Маркевіч на мітынгу пажадаў поспехаў пачынаючым пагранічнікам.

13 жніўня курсанты вучэбнага пункта прынялі ў Полацку на плошчы Свабоды прысягу і пачалі службу на граніцы.

 

Затрыманы

31 ліпеня ў ходзе сумесных дзеянняў беларускіх і латышскіх пагранічнікаў затрыманы 2 грамадзяніны Грузіі, якія імкнуліся незаконна трапіць у Еўропу ў пошуках палітычнага сховішча. Як бачым, нелегальная міграцыя праз Браслаўскі раён працягваецца. 1 жніўня пасля высвятлення абставін парушальнікі былі высланы на радзіму з забаронай на ўезд у Беларусь тэрмінам на 3 гады.

3 жніўня полацкія пагранічнікі затрымалі двух парушальнікаў-латышоў таксама на Браслаўшчыне. Яны ноччу ішлі пешшу, пераплылі раку на лодцы, а затым схаваліся на гарышчы нежылога дома ў прыгранічнай вёсцы. Аднак парушальнікам такая тактыка не дапамагла. Іх затрымалі пагранічнікі, давялося заплаціць штраф, пасля іх дэпартыравалі ў Латвію.

 

Кантрабанда 

Вечарам 3 жніўня ў пункце пропуску “Урбаны” ў грузавым аўтамабілі “Вольва” выяўлена 800 блокаў цыгарэт з акцызнымі маркамі Беларусі. Яны былі схаваны ў паліўных баках, запасных колах аўтамабіля і прычэпа. Цяпер машынай паглыблена займаюцца мытнікі, а вадзіцель — грамадзянін Польшчы — будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Д. ГЛЕБКА,

 начальнік прэс-службы.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта