Авторизация
 

За 7 месяцаў у вобласці адбылося 8 пажараў, 90% з якіх у жылым сектары. У агні загінула 135 чалавек, у тым ліку трое дзяцей і 13 састарэлых. 91 ахвяра агню знаходзілася ў нецвярозым  стане!

 

Сёлета ў раёне здарылася 28 пажараў, прамыя матэрыяльныя страты ад іх перабольшылі  700 млн. рублёў, у агні загінула 5 чалавек.

Асноўныя прычыны загаранняў — неасцярожнае абыходжанне з агнём (53%), парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання (30%), праблемы з печамі і комінамі (11%), свавольствы дзяцей (6%). Нібы нічога незвычайнага, а людзі гінуць. Каб папярэдзіць трагедыі, не курыце на гарышчах, у хлявах і ложках; не пакідайце без нагляду ўключаныя газавыя пліты, электранагравальныя прыборы, тэлевізары, печы, якія цепляцца, і не даручайце нагляд за імі дзецям; утрымлівайце спраўнымі пячное ацяпленне, электраправодку, разеткі, выключальнікі і іншыя прыборы; не пакідайце дзяцей без нагляду, не дазваляйце малым гуляць з запалкамі і разводзіць вогнішча, захоўвайце запалкі ў недаступных месцах; карыстайцеся толькі калібраванымі электразасцерагальнікамі, не выкарыстоўвайце самаробныя электранагравальнікі.

 

Пра загаранне неадкладна паведамляйце па тэл. 101, прымайце меры для тушэння агню.

Беражыце сваё жыццё і жыццё акружаючых.

 

Інспекцыя дзяржпажнагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта