Авторизация
 

Кіпіць работа ў будаўнікоў і мантажнікаў на Міёрскім металапракатным заводзе

 Надвор’е на аб’ектах ММПЗ яшчэ вызначаюць будаўнікі і мантажнікі. Ход работ – у полі зроку галоўнага інжынера «Метпрамбуд» Аляксандра Авяр’янава (злева) і брыгадзіра мантажнікаў Яўгена Коваля. Але ўсё большую ролю адыгрывае камплектуемы калектыў пракатчыкаў.

– Міёрскі металапракатны завод – па сутнасці адзін сярэдні па памерах лістапракатны цэх з неабходнымі для забеспячэння яго дзейнасці вытворчымі ўчасткамі, – ахарактарызаваў усё прадпрыемства і сваю гаспадарку начальнік асноўнага цэха Анатоль ЧАРНОЎ (на здымку 2). Самы вопытны з беларускіх пракатчыкаў – рэкамендаваў субяседніка галоўны інжынер прадпрыемства Яўген ПАЦЕШКІН. Спрактыкаваныя работнікі часткова падабраны на ўсе ўчасткі, падкрэслівае Яўген Георгіевіч.

Невялікі і, трэба меркаваць, часовы кабінет начальніка цэха і шэрагу іншых спецыялістаў размешчаны на другім паверсе нядаўна здадзенага ў эксплуатацыю адміністрацыйна-бытавога будынка ля гмаха майстэрняў (самі майстэрні – пакуль вялізны склад для абсталявання). Пакой цесна застаўлены сталамі з камп’ютарамі. Рабочае месца Анатоля Яфімавіча ля вакна, за шклом бела-блакітная сцяна кампрэсарнай, адкуль неўзабаве пачнецца мая экскурсія па вялікай будаўнічай пляцоўцы.


Знаёмімся. Анатоль Чарноў родам з Магнітагорска. Стаць металаапрацоўшчыкам у адным з цэнтраў савецкай металургіі яму было наканавана лёсам. Закончыў мясцовы горна-металургічны інстытут у 1974 годзе. У родным горадзе пачаў самастойную працу з нізоў – на металургічным камбінаце награвальнікам металу. Гэта з’яўлялася пакуль рабочай спецыяльнасцю. Калі дасканала яе асвоіў, на Карагандзінскім камбінаце ў казахстанскім Цямір-Тау стаў майстрам змены лістапракатнага цэха. На Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне прайшоў шлях майстра, начальніка змены, намесніка начальніка цэха. Такую ж пасаду займаў на Ніжнясергінскім метызна-металургічным заводзе ў Свярдлоўскай вобласці на Урале, які цяпер вырабляе толькі арматуру. Там стажу работы ў гарачым цэху хапіла, каб выйсці на заслужаную льготную пенсію. Вярнуўся ў Жлобін. Адтуль накіравалі на будоўлю ў Міёры. На ММПЗ з моманту заліцця першай палі. Памятае той знакавы суботні дзень 21 студзеня 2017 года.


– У нас будзе поўны цыкл вырабу белай электралітычнай бляхі, – Анатоль Яфімавіч пачынае экскурсію ля кампрэсарнай, дзе ідзе мантаж абсталявання. – Адсюль на вытворчасць будуць паступаць кісларод і азот. Пакуль ля кампрэсараў і іншага абсталявання працуюць мантажнікі.


 Далей паўстаюць металічныя контуры энергацэнтра. Тэхніка і людзі заняты ля канструкцый будынкаў будучай водападрыхтоўкі. Паўсюль бліскаюць агні электразваркі, працуюць бульдозеры, экскаватары і краны. Зямля перакапана па некалькі разоў пад сілавыя кабелі, трубы водападачы, каналізацыі і ліўнёўкі. Работы працягваюцца. На паверхні – эстакады для трубаправодаў і кабеляў, часовыя аўтамабільныя дарогі, шчэбень чыгуначнага палатна.


Рэйкі ўжо дасягнулі лістапракатнага цэха. Па іх да рэверсіўнага стана халоднай пракаткі вагонамі будуць паступаць рулоны гарачакатанай сталі таўшчынёй ад 1,6 да 4 міліметраў. За сем праходаў праз валкі лісты дасягнуць 0,15 – 0,5 мм. І трапяць на лінію электралітычнай ачысткі. Па сутнасці, гэта мыечная машына, каб зняць з металу эмульсію, якой яго пакрылі для лепшай пракаткі.


Далей тэхналогія патрабуе зноў згарнуць ужо тонкую бляху ў рулоны, каб змясціць у каўпаковыя печы (усе дзесяць для вытворчасці белай бляхі ўстаноўлены) для абпалу ў газавым полымі пры тэмпературы каля 800 градусаў. Гэтая аперацыя патрэбна, каб накляпаны, а таму вельмі цвёрды метал стаў мяккім, падатлівым для наступнай апрацоўкі.


Уключаецца ў справу пракатна- дрэсіровачны стан. Ён надае металічнаму лісту патрэбную канчатковую таўшчыню, а металу – неабходныя механічныя ўласцівасці: мяккасць, цякучасць і іншыя. Гэта залежыць ад пажадання заказчыка-спажыўца. Атрымліваецца паўфабрыкат. Робіць яго канчатковай прадукцыяй 200-метровая лінія электралітычнага луджэння – пакрыцця волавам. Пасля яе звараныя рулоны патрэбнай даўжыні ці лісты вызначанага фармату ўпакоўваюцца для адгрузкі вагонамі або на аўтатранспарце.


Цяпер пра ўражанні. У цэху на экскурсіі быў некалькі месяцаў таму. Тут прыкметна паболела ўстаноўленага абсталявання. Пад дахам рухаюцца магутныя краны, перамяшчаюць матэрыялы, канструкцыі і механізмы. Побач з мантажнікамі і будаўнікі. Значныя плошчы падлогі заліты спецыяльным бетонам, які для ўмацавання знаходзіцца пад пераўвільготненай тканінай. Ля кожных стана, лініі – вялікія пляцоўкі. «Яны будуць выкарыстоўвацца ў якасці часовых складаў для перагрузкі бляхі», – тлумачыць Анатоль Чарноў. Толькі спраў у тых жа бетоншчыкаў, будаўнікоў іншых прафесій, мантажнікаў яшчэ нямала.


Калі металапракатчыкі канчаткова стануць гаспадарамі вялікага цэха?
–У лістападзе.


Хто тут будзе працаваць?
– Мясцовых спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па металаапрацоўцы на Міёршчыне няма, таму запрашаем з іншых мясцін, найперш з БМЗ, расійскіх прадпрыемстваў, – тлумачыць Анатоль Яфімавіч. – Рабочых рыхтуем на вучэбным камбінаце ў Магнітагорску. Там павінны прайсці навучанне каля 90 чалавек. Патрэбныя веды і навыкі атрымалі аператары, вальцоўшчыкі, карэкціроўшчыкі раствораў. Скіруюцца на Урал будучыя тэрмісты, рэзчыкі, лудзільшчыкі. Каля двух дзясяткаў чалавек з інжынерна-тэхнічнага персаналу вучыліся ў Германіі для работы на сучасным нямецкім абсталяванні, апошняя група паедзе ў жніўні.


– На раніцу 16 ліпеня на ММПЗ прынялі на працу 235 чалавек, калектыў укамплектаваны прыкладна на 70 %, – удакладняе начальнік аддзела кадраў Вячаслаў Махнач. – Сітуацыя мяняецца літаральна кожны дзень. Кіраўнікамі вядучых аддзелаў прызначаны спецыялісты з вопытам работы па адпаведных напрамках з металургічных і металаапрацоўчых прадпрыемстваў Магнітагорска, Чалябінска, Жодзіна і іншых гарадоў. У нас імкнуцца працаваць жыхары Верхнядзвінскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў. Патрэбны работнікі розных профіляў, у тым ліку з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй. Па асноўных рабочых прафесіях накіроўваем на навучанне, іншы раз з нуля, на БМЗ. Там рыхтавалі стропальшчыкаў, машыністаў кранаў, слесараў-рамонтнікаў. Падбор кадраў і вучоба працягваюцца.
З узвядзеннем ММПЗ у календары Міёршчыны прапісалася новае свята. З Днём металурга вас, сябры!

Фота аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Уважаемые сотрудники ООО «ММПЗ-групп»!

Примите искренние поздравления с профессиональным праздником – Днем металлурга!
Металлурги – это люди особого призвания – сплав мужества, стальной выдержки и железной воли. Ваш труд, требующий огромных знаний, опыта и большой ответственности, формирует профессионалов, влюбленных в свое дело и готовых осваивать сложнейшие технологии будущего.
Строительство металлопрокатного завода – это новая веха в истории Миорского района, обретающая качественно новый производственный облик с передовыми идеями и инновационными технологиями.
Профессиональная закалка, целеустремленность, выдержка и сплоченность всего коллектива позволяют добиваться поставленных целей.
Примите слова искренней признательности за добросовестный каждодневный труд и верность избранному делу.
Пусть удача сопутствует вам в реализации намеченных планов!
Желаем вам, вашим родным и близким крепкого здоровья, мира, добра и благополучия!


Районный исполнительный комитет.
Районный Совет депутатов.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта